14 лютага заключаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж сярэдняй школай № 1 г. п. Шаркаўшчына і краявой сярэдняй школай г. Айзкраўкле (Латвія)

Актуальное Молодежь

IMG_5536 (Копировать)

14 лютага, падчас візіту дэлегацыі горада Айзкраўкле ў  наш раён, быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж сярэдняй школай № 1 г. п. Шаркаўшчына і краявой школай горада Айзкраўкле (Латвія).

-Гэты дзень увойдзе ў гісторыю нашай навучальнай установы, — адзначыў дырэктар сярэдняй школы № 1 г. п. Шаркаўшчына Сяргей Рафаілавіч Ганебны падчас урачыстай сустрэчы дэлегацыі латвійскіх гасцей. — Наша супрацоўніцтва з краявой школай горада Айзкраўкле прадугледжвае абмен інфармацыяй, дасягненнямі і вопытам па развіцці адукацыйнага працэсу  і ўдасканаленні работы нашых навучальных устаноў, сумесную распрацоўку навуковых і навукова-метадычных матэрыялаў, удзел у  міжнародных праектах, правядзенне прадметных алімпіяд, конкурсаў і майстар-класаў, сумесных турзлётаў, спаборніцтваў, творчых вечароў, іншых мерапрыемстваў. Тым больш , што сучасныя тэхналогіі адкрываюць новыя магчымасці для плённага супрацоўніцтва і знаёмства з вопытам работы нашых  калег.

14 лютага ў актавай зале сярэдняй школы № 1 нашага гарадскога пасёлка дагавор аб супрацоўніцтве падпісалі дырэктар гэтай навучальнай установы Сяргей Рафаілавіч Ганебны і дырэктар краявой  школы горада Айзкраўкле Алдзіс Лабінскіс. Акрамя кіраўнікоў навучальных устаноў на ўрачыстасці  прысутнічалі  мэр Айзкраўкльскага самакіравання Леонс Лідумс, намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, настаўніка фізікі сярэдняй школы горада Айзраўкле  Людміла Белагрудава,  прадстаўнікі аддзела па адукацыі раённага выканаўчага камітэта  і калектыў педагогаў сярэдняй школы № 1 нашага гарадскога пасёлка.

Афіцыйная частка мерапрыемства ў сярэдняй школе № 1 завяршылася святочным канцэртам, які вучні падрыхтавалі разам са сваімі педагогамі. Канцэртная праграма была разлічана такім чынам, каб максімальна ахапіць усе бакі жыцця нашага рэгіёну, пазнаёміць гасцей з яго культурнай, адукацыйнай і гістарычнай складаемымі. Эфектныя выступленні дзяцей    аказалі незабыўнае ўражанне на ўсіх прысутных . Юнакі і дзяўчаты выйшлі на сцэну ў беларускіх нацыянальных касцюмах і пазнаёмілі замежных гасцей з культурай нашай краіны і рэгіёну, расказалі цікавую легенду пра Шарачка і ўзнікненне Шаркаўшчыны, якая ў мінулым  годзе ўрачыста адзначыла свой 515-гадовы юбілей, прадэманстравалі гледачам  яркія і прыгожыя  музычныя нумары.

У снежні мінулага года дагавор аб супрацоўніцтве падпісалі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака і мэр Айзкраўкльскага самакіравання Леонс Лідумс. Зараз гэта супрацоўніцтва будзе працягвацца і паміж школамі нашых краін і рэгіёнаў.  Наперадзе ў дзяцей і педагогаў – цікавая сумесная работа і шмат   планаў на будучыню, было адзначана падчас  сустрэчы.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
IMG_5518 (Копировать)IMG_5533 (Копировать)IMG_5544 (Копировать) IMG_5559 (Копировать) IMG_5562 (Копировать) IMG_5567 (Копировать)IMG_5513 (Копировать)IMG_5594 (Копировать) IMG_5602 (Копировать) IMG_5618 (Копировать) IMG_5621 (Копировать) IMG_5623 (Копировать) IMG_5628 (Копировать) IMG_5631 (Копировать)IMG_5581 (Копировать)