22 чэрвеня ў дзень памяці і смутку па ахвярах фашызму за круглым сталом сустрэліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы.

Актуальное

сваімі ўспамінамі ў час сустрэчы падзяліліся А. Г. Нікалаева, У. П. Слабовіч, М. А. Качан.

Няўмольна бяжыць час, незаўважна праходзяць хвіліны, дні, дзесяцігоддзі… З кожным годам ўсё больш адыходзяць у мінулае  падзеі Вялікай Айчыннай вайны, усё менш і менш сярод нас яе салдат-пераможцаў.  Многія сведкі тых страшных падзей ужо пайшлі з жыцця, і разам з імі мы страцілі непаўторныя і вельмі значныя старонкі сваёй гісторыі. А іх трэба ведаць.

22 чэрвеня, у Дзень памяці і смутку па ахвярах фашызму ў Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы за круглым сталом сустрэліся удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы, а таксама прадстаўнікі маладога пакалення раёна.

Напачатку сустрэчы з прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнулася старшыня раённага Савета ветэранаў і арганізатар мерапрыемства Галіна Мікалаеўна Філатава. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Аляксандравіч Качан падзяліўся сваімі ўспамінамі аб тым, як яго сустрэла страшная вестка пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, узгадаў сваё франтавое мінулае. Відавочцамі тых жудасных падзей былі і дзеці вайны – сярод іх ветэраны працы Уладзімір Пятровіч Слабовіч і Генадзь Дарафеевіч Гарбузаў. Іх дзяцінства было украдзена вайной, і сёння гэтыя людзі жадаюць моладзі свята захоўваць памяць пра герояў вайны, не забываць пра сваё мінулае.

Страшныя дні ў канцэнтрацыйным лагеры давялося перажыць Аляксандры Гаўрылаўне Мікалаевай, ваенныя гады – самыя чорныя і ў жыцці многіх іншых жыхароў нашага раёна.

юныя ўдзельніцы тэатра эстраднай песні "Маленькая фея" падрыхтавалі для ветэранаў музычны падарунак

У дзень сустрэчы ветэраны і відавочцы вайны пачулі шмат цёплых слоў удзячнасці за сваю мужнасць, вернасць  Радзіме і самаахвярнасць. З найлепшымі пажаданнямі да гэтых паважаных людзей звярнуліся галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Тэрэса Эдвардаўна Міштоўт і галоўны бухгалтар райкама БРСМ Святлана Федуковіч. Напярэдадні светлага дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь дзяўчынкі з тэатра эстраднай песні “Маленькая фея” (мастацкі кіраўнік Вера Мяфодзьеўна Шуман)  падзякавалі ветэранам за мірнае неба і праспявалі для іх прыгожыя лірычныя песні.

Вольга СТАШЭЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “22 чэрвеня ў дзень памяці і смутку па ахвярах фашызму за круглым сталом сустрэліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *