Мерапрыемства ў межах рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі”

Служба 101

хлопчыкі з ахвотай адзявалі спецвопратку
хлопчыкі з ахвотай адзявалі спецвопратку

1 сакавіка на адкрытай пляцоўцы раённага Цэнтра культуры прайшло сумеснае мерапрыемства ў межах рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі”, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела ўнутраных спраў, спецыялісты газавай службы, работнікі медыцыны і культуры.

Мэтай сумеснага мерапрыемства стала навучанне грамадзян і, у першую чаргу, дзяцей асновам бяспекі. Работнікі вышэйпералічаных служб арганізавалі выставу спецтэхнікі, працу інтэрактыўных пляцовак. Усе жадаючыя мелі магчымасць прымерыць на сябе спецыяльную вопратку выратавальнікаў-пажарных, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, сесці за руль аўтамашын. Вельмі цікава было паназіраць за тым, як выратавальнікі з дапамогай пены тушылі ачаг умоўнага ўзгарання. Можна было таксама паўдзельнічаць у конкурсах і віктарынах, якія падрыхтавалі для дзяцей работнікі культуры. У фае РЦК дэманстравалася выстава малюнкаў вучняў дзіцячай школы мастацтваў на супрацьпажарную тэматыку.

Сяргей РАЙЧОНАК.