Шаркаўчане на фестывале “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах

Актуальное

дэманструе стравы “Груца”.

Менавіта пад такой назвай праходзіў у Паставах двухдзённы, 15-ы па ліку, Міжнародны фестываль народнай музыкі. Гэта свята стала візітнай карткай нашых суседзяў-пастаўчан, якога з нецярплівасцю чакаюць кожны год не толькі жыхары, але і ўдзельнікі. На ўдзел у свяце былі запрошаны і майстры нашага раёна — Цэнтр рамёстваў і Дом ганчара, народны клуб нацыянальнай кухні “Груца”. Былі арганізаваны выстава-продаж вырабаў майстрыцамі Цэнтра, а кухняй — беларускіх народных страў. Варта нагадаць, што ў нашай вобласці створаны толькі чатыры нацыянальныя кухні, якія могуць пахваліцца адметнасцю сваіх страў. Сярод іх і “Груца”.

вырабы Цэнтра рамёстваў

Запамінальным стала тое, што цікавіліся майстэрствам нашых умельцаў, набылі для сябе сувеніры намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь Міхаіл Дрынеўскі, дэлегацыі з Польшчы і Літвы.
Адметна, што ў першы дзень прабывання нашым удзельнікам была прадастаўлена галоўная плошча горада, а на другі — вызначана месца ў парку.
Цікава, змястоўна, запамінальна праходзіла традыцыйнае свята. Была магчымасць азнаёміцца з творчасцю звыш 30 калектываў, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны нашай краіны, а таксама Расію, Латвію, Літву, Казахстан, Украіну, Эстонію і іншыя.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *