З выязной калегіі па жывёлагадоўлі

Сельское хозяйство

На базе ААТ “Агратэхсэрвіс” прайшла выязная калегія па жывёлагадоўлі. На яе былі запрошаны галоўныя заатэхнікі, заатэхнікі аддзяленняў і кіраўнікі некаторых сельгаспрадпрыемстваў. На калегіі прысутнічаў і выступіў Генадзій Генадзьевіч Сабыніч — намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню па механізацыі Віцебскага аблвыканкама.
Аб выніках работы сельгасарганізацый за пяць месяцаў года, ліквідацыі недахопаў, выяўленых пры праверцы службай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама за май месяц, ходзе летне-пашавага ўтрымання жывёлы — тэмы выступлення першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Юрыя Георгіевіча Лабуця.
На пытаннях узнаўлення статка (выкананне графікаў асемянення, сартоўка цялушак і іншае) спыніўся ў сваім паведамленні дырэктар філіяла “Шаркаўшчынская племстанцыя” Юрый Багуслававіч Аляхновіч.
З выступленняў спецыялістаў вынікае, што вытворчасць буйной рагатай жывёлы за 5 месяцаў склала 100,7, свіней — 100,3 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Не забяспечыў прырост валавай прадукцыі ААТ “Васюкі”.
Рост валавых прываг жывёлы па раёне некалькі больш за 100 працэнтаў. Не дасягнулі ўзроўню мінулага года па валавых прывагах буйной рагатай жывёлы ААТ “Васюкі”, “Даватарскі”, КУВСП “Гарадзец”. У той час як на комплексе Ручай ААТ “Агратэхсэрвіс” прывагі павялічыліся на 5,8 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.
Сярэднясутачныя прывагі БРЖ па статку па раёне склалі 533 грамы, свіней — 497. Гэта параўнаўча нізкія, калі сказаць, што на тым жа комплексе сярэднясутачныя прывагі па статку — 801 грам, а на адкорме — 974. Горш мінулага года працавалі ў гэтым напрамку жывёлаводы ААТ “Васюкі” і КУВСП “Гарадзец”.
Валавая вытворчасць малака па раёне дасягнула 111,4 працэнта. Зніжаны тэмпы вытворчасці малака ў ААТ “Ельня-Агра”. Прадуктыўнасць дойнага статка — 1613 кілаграмаў, што на 106 больш адпаведнага перыяду мінулага года.
Рэалізавана малака гатункам экстра — 50, вышэйшым — 40, 7 працэнта.
Таварнасць па раёне — 87,5, гэта лічба перавышае папярэдні ўзровень на 3,6 працэнта. Асабліва нізкая яна ў ААТ “Княж”.
Зменшаны тэмпы асемянення матачнага пагалоўя  жывёлы ў ААТ “Даватарскі”, “Ельня-Агра”, КУВСП “Гарадзец”.
Паморак буйной рагатай жывёлы склаў 209 галоў. Зніжана захаванасць маладняку буйной рагатай жывёлы ў ААТ “Ельня-Агра”, “Васюкі”, “Жвіранка”.
Пасля нарады ўдзельнікі калегіі пабывалі на пашы аддзялення Вялікае Сяло ААТ “Агратэсэрвіс”. Ім была паказана франтальная пасьба кароў, захаванне даільнага посуду ў полі, вядзенне дакументацыі. Увага прысутных была сканцэнтравана на тое, што пры такім добрым травастоі, як сёлета, пры захаванні ўсіх тэхналагічных падыходаў, можна атрымліваць вялікае малако і высокія прывагі жывёлы.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *