Выстава работ вучняў «Няхай адступіць боль..» адкрылася ў Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы

Молодежь

IMG_0572 (Копировать)

У Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы адкрылася выстава работ  вучняў дзіцячай школы мастацтваў “Няхай адступіць боль…”. Свае работы юныя шаркаўчане прысвяцілі  двум адметным падзеям вясны  – Вялікадню – святу cветлага Хрыстова Уваскрасення і Дню Перамогі, а таксама 75-годдзю са дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі невыпадкова вырашылі аб’яднаць дзве такія розныя, і разам з тым такія значныя даты.  Падчас сустрэчы ў  бібліятэцы  дзеці разам з бібліятэкарам Людмілай Казіцкай і настаяцелем прыхода храма іконы Божай Маці “Усіх Смуткуючых Радасць”, проотаіерэем Віктарам Валашчуком разважалі аб тым, як у гады Вялікай Айчыннай вайны вера давала людзям надзею, падтрымлівала ў самыя складаныя перыяды жыцця і нават дапамагала выжыць у страшных, часта бесчалавечных умовах. Чалавек, які прайшоў з верай вайну, ужо не мог жыць без веры і ў мірны час ,-прагучала падчас мерапрыемства.

А ўжо ў наш час людзей, якія былі відавочцамі той вайны, практычна не засталося. З кожным годам іх становіцца ўсё менш і менш. 75 год, якія мінулі пасля завяршэння вайны ў Беларусі – гэта практычна цэлае чалавечае жыццё. І што застанецца, калі ўжо не будзе тых хто ваяваў?

Памяць у нашым невялікім рэгіёне Віцебшчыны беражліва  захоўваецца нашчадкамі. Цікавая сустрэча ў дзіцячай бібліятэцы – найлепшае гэтаму пацверджанне. Каля 60 юных жыхароў нашага раёна разам з дарослымі разважалі аб тым, чаму Дзень Перамогі і сёння, праз столькі год, па-ранейшаму значыць для нас так многа,  і што аб’ядноўвае гэта адметнае  для кожнага беларуса свята з Днём светлага Хрыстова Уваскрасення.

А юныя мастакі нашага раёна, вучні Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў сваё бачанне гэтай сур’ёзнай тэмы адлюстравалі з дапамогай сваіх работ, прадстаўленых на выставе пад назвай “Няхай адступіць боль…”. Творчасць маленькіх аўтараў атрымала высокую ацэнку дарослых, у тым ліку і выкладчыкаў школы мастацтваў Віктара Фёдаравіча Крука і Марыны Пятроўны Ліпскай.

Лепшымі на выставе прызнаны работы: Яны Жабіцкай (10 год),Анастасіі Каленцьевай (8 год),  Арыны Рахоўскай (11 год), Уладзіслава Александровіча (10 год), Яны Аблажэвіч, Леры Невярковіч (10 год), Анны Магаліцкай (13 год), Каці Дзмітрыевай (9 год), Марыі Малецкай (11 год), Яны Смірновай (10 год), Міланы Мілько (8 год), Маргарыты Ерамеевай (15 год), Юліі Данілюк (12 год).

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
IMG_0575 (Копировать) IMG_0579 (Копировать) IMG_0581 (Копировать) IMG_0590 (Копировать) IMG_0592 (Копировать)IMG_0564 (Копировать) IMG_0566 (Копировать) IMG_0568 (Копировать) IMG_0569 (Копировать)