15 мая супрацоўнікі ўстановы Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі справаздачна-выбарны прафсаюзны сход, у рабоце якога прынялі ўдзел старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Аляксандравіч Догель і старшыня Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін.
Падчас сходу былі заслуханы справаздачы за апошнія 5 гадоў работы старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і старшыні рэвізійнай камісіі, а таксама вызначаны задачы на будучыню.
Па выніках галасавання быў сфарміраваны новы састаў прафсаюзнага камітэта. Старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў на новы перыяд абрана Лёля Антонаўна Кузняцова – на працягу 20 гадоў яна ўзначальвае работу прафкама ў сваім калектыве.
На сходзе таксама былі абраны грамадскі інспектар па ахове працы і дэлегаты на раённую прафсаюзную канферэнцыю работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Шаркаўшчынскага раёна,ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ТЦСАН вылучаны кандыдат у склад Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Аляксандравіч Догель станоўча ацаніў дзейнасць пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якая прафсаюзным членствам ахоплівае 100 працэнтаў калектыву.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.





