«Белая Русь» падвяла вынікі на справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання

Актуальное

IMG_9076 (Копировать)У Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” прайшла чарговая справаздачна-выбарная Канферэнцыя. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпец,  намеснік старшыні райвыканкама Ю. А. Васілеўскі,  начальнік аддзела ідэалагічнай работы,  культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома,  дэлегаты ад пярвічных арганізацый і запрошаныя госці.

Падчас выступлення са справаздачай аб рабоце раённай арганізацыі было адзначана,  што на сённяшні дзень у яе склад уваходзяць 27 пярвічных арганізацый, створаных у працоўных калектывах раёна, з агульнай колькасцю звыш 330 чалавек.  Арганізацыя цесна ўзаемадзейнічае з органамі мясцовай улады.  Разам з аддзелам ідэалагічнай работы,  культуры і па справах моладзі райвыканкама  і аддзелам па адукацыі  арганізоўвае і праводзіць акцыі,  дзіцячыя спаборніцтвы,  творчыя конкурсы,  прымае актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны.  Кожны год на тэрыторыі нашага раёна “Белая Русь” удзельнічае ў мерапрыемствах,  прысвечаных Дню Вялікай Перамогі і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь,  з’яўляецца ініцыятарам і  галоўным правадніком ідэй здаровага ладу жыцця,  забяспечвае фінансавую падтрымку некаторых раённых мерапрыемстваў і акцый.

Пры падвядзенні вынікаў работы быў зроблены вывад,  што Шаркаўшчынская раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” — патрэбная і запатрабаваная.  Пад яе эгідай аб’ядналіся людзі,  якія ўносяць свой уклад у развіццё нашага рэгіёну не толькі падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў,  але і праз удзел у грамадскім жыцці,а таксама   з’яўляюцца падтрымкай мясцовай улады ў рэалізацыі сацыяльных,  культурных і дабрачынных праграм. На сходзе быў абраны новы склад Савета раённай арганізацыі,  вылучаны дэлегаты на справаздачна-выбарную канферэнцыю Віцебскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”. Старшынёй раённай арганізацыі на новы перыяд стаў намеснік старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі, яго намеснікам — намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марыя Пратасьеўна Фёдарава.

За належную работу нашай раённай арганізацыі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома падзякавала яе  былой старшыні  Марыі Пратасьеўне Фёдаравай,  пад кіраўніцтвам якой “Белая Русь” у нашым раёне стала адным з самых масавых і ўплывовых грамадскіх аб’яднанняў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_9080 (Копировать) IMG_9084 (Копировать) IMG_9088 (Копировать)