У Мосары ў 1775—90 гадах Роберт і Ганна Бжастоўскія пабудавалі прыгожы палац у стылі класіцызму, які, на жаль, не захаваўся. У 1792 годзе фундушам у 1000 дукатаў чырвонага золата яны фундавалі каталіцкую святыню пад тытулам святой Ганны, нябеснай апякункі жонкі фундатара.
Святкаванне ва ўспамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, у гэтым годзе будзе па наступным раскладзе:
28 ліпеня (субота)
13.00 — Святая Імша з казаннем.
14.00 —17.30 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў капліцы.
18.00 — Святая Імша з казаннем.
19.00 — Урачыстае адкрыццё і асвячэнне “Дома пілігрыма”.
29 ліпеня (нядзеля)
10.00 — Святая Імша аб цвярозасці беларускага грамадства.
11.00—12.30 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта ў капліцы.
13.00 — Урачыстая Святая Імша.
Запрашаем шаркаўчан на ўрачыстасць!
Ксёндз Аляксей ЮРКАЙЦЬ,
(Адміністратар парафіі Мосар)
