Забаўляльную праграму для сваіх родных падрыхтавалі выхаванцы дзіцячага сада №3

Актуальное

Свята ў дзіцячым садку– падзея доўгачаканая і, безумоўна, радасная для кожнага маленькага выхаванца. Шмат незабыўных уражанняў і шчаслівых імгненняў прынесла малышам з дзіцячага яслі-сада № 3 свята лета, якое праходзіла ў дашкольнай установе 12 ліпеня. Маленькія артысты старэйшай і лагапедычнай груп дзіцячага сада разам са сваімі педагогамі падрыхтавалі цікавую забаўляльную праграму, якае ўключае ў сябе песні, танцы, загадкі, невялікія тэатралізаваныя пастаноўкі. Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям усебакова развівацца і цікава праводзіць час, дэманструючы пры гэтым усё самае лепшае, чаму з дапамогай выхавальнікаў яны навучыліся за апошнія месяцы.
Вольга СТАШЭЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *