Асноўныя правілы бяспечных паводзінаў падчас адпачынку на вадзе

Служба 101

bezopasnost_na_vodeКаб адпачынак на вадзе быў бяспечным, неабходна захоўваць правілы паводзін:

— купайцеся толькі ў спецыяльна адведзеных месцах;

— перад купаннем у незнаёмых месцах абследуйце дно;

— ніколі не купайцеся адзін, асабліва, калі не ўпэўнены ў сваіх сілах;

— не адплываце далёка ад берага, не заплывайце за папераджальныя знакі;

— небяспечна скакаць (ныраць) у ваду ў незнаёмых месцах — можна ўдарыцца галавой.

Памятайце: купанне ў нецвярозым стане можа прывесці да трагедыі!

Падлеткі нярэдка бегаюць і забаўляюцца каля вады, пры гэтым не адчуваюць ніякай небяспекі. А ў гэты час дарослыя не лічаць патрэбным сачыць за паводзінамі сваіх дзяцей, дзе іх дзеці.

26 мая ў Клімавіцкм раёне на вадасховішчы патанулі два хлопчыкі, браты 11 і 6 год. У тым жа раёне у кар’еры патанула дзяўчынка 13 год. Дарэчы, небяспеку для дзяцей уяўляюць не толькі вадаёмы, басейны, але і ўсе ёмістасці з вадой. Толькі бацькі, якія ведаюць пра магчымыя небяспечнасці і ўспрымаюць іх сур’ёзна, змогуць зберагчы сваіх дзяцей ад бяды.

У. КАТОВІЧ,

старшыня раённай арганізацыі ТВВАД;

І. ПАЛЬЧЭХ,

першы намеснік начальніка РАНС.