Знаёмцеся, лісяня Лёсік — талісман другіх Еўрапейскіх гульняў

Спорт

44Зусім хутка ў Мінску пройдуць другія Еўрапейскія гульні. Як вядома, талісманам гэтага маштабнага мерапрыемства з’яўляецца лісяня Лесік. Па меркаванню арганізатараў гульняў, ён сімвалізуе яркія асаблівасці культуры і гісторыі Беларусі.

Талісман любога буйнога турніру — гэта яго неад’емная частка. Ён павінен адлюстроўваць дух і самабытнасць краіны, а яшчэ ён павінен спадабацца балельшчыкам.

Конкурс па распрацоўцы талісмана быў аб’яўлены летам 2017 года і працягваўся амаль да канца 2018-га. У ім прымалі ўдзел усе жадаючыя. Да арганізатараў паступіла звыш дзвюх тысяч работ. На жаль, варыянтаў, якія поўнасцю адпавядалі вобразу Еўрапейскіх гульняў, сярод іх не аказалася. Прыйшлося падключаць прафесіяналаў.

Чаму ж Лесік? Ён аб’ядноўвае вядомы твор Антуана дэ-Сент Экзюперы “Маленькі прынц” і беларускую міфалогію. У казцы французскага пісьменніка ёсць лісяня, які навучыў галоўнага героя сябраваць. Калі прынц паляцеў на сваю планету, лісяня стаў шукаць новых сяброў. На пошукі пайшло нямала часу. Яму пастаянна прыходзілася прыслухоўвацца, з-за чаго яго вушы павялічыліся ў памерах. І вось аднойчы ён даведаўся, што ёсць кветка, якая здзяйсняе мары і жаданні. Гэта таямнічая беларуская папараць-кветка. Лісяня накіраваўся ў Беларусь, каб адшукаць яе.

Гэты талісман — распрацоўка беларускага дызайнера. У цяперашні час праходзіць шмат мерапрыемстваў з удзелам Лесіка. Канечне ж, кульмінацыя адбудзецца падчас адкрыцця Гульняў. Лесік абавязкова будзе адным з галоўных герояў свята маладосці і спорту.

Сяргей РАЙЧОНАК.