Малочна-таварная ферма Сасноўцы ААТ «Даватарскі» стала першай у абласным спаборніцтве

Сельское хозяйство

калектыў фермы Сасноўцы

Падведзены вынікі за чэрвень 2012 года абласнога спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення, аб’яўленага калегіяй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама сумесна з прэзідыумам абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. За дасягненні найлепшых вынікаў у вытворчасці, продажу і павышэнні надояў малака з уручэннем адпаведнага дыплома і каштоўнага падарунка прызнаны пераможцамі: сярод ферм — малочнатаварная Сасноўцы ААТ “Даватарскі”— кіраўнік Анна Пятроўна Дарашчонак.
На ферме ўтрымліваецца 408 дойных кароў. Валавы надой па статку склаў 22,9 тоны малака. Прырост да папярэдняга года —122 працэнты. Надаілі ў сярэднім на карову  па 561 кілаграму. Таварнасць малака — 95 працэнтаў. Менавіта па гэтых паказчыках і прысвоена ёй першае месца ў абласным працоўным спаборніцтве.
Цяпер, у час пашавага перыяду ўтрымання, статак раздзелены на тры гурты. Па кожнаму з іх на месцы падводзяцца вынікі працоўнага спаборніцтва. Гурт кароў, якія пасвяцца каля вёскі Астраўляны дояць даяркі Яўгенія Дарошка, Ніна Дарашчонак, Валянціна Буйка, Кацярына Лаздыш, падменная ў іх Святлана Буйка. Першынство трымае Святлана Дарошка, якая надаіла на карову за месяц па 644 кілаграмы малака.
Гурт, які пасвіцца ў Сасноўцах, дояць Марына Клімовіч, Алена Буйка, Кацярына Іванова, Анастасія Крывец і падменная Раіса Коласава. Больш за астатніх надаіла Марына Клімовіч — 638 кілаграмаў.
Адметна тое, што ў трэцім гурце, які пасвіцца таксама ў Сасноўцах, шчыруе працавітая, знакамітая сям’я Палягошкаў. Калісьці Людміла Флягонаўна і яе муж Віктар Фёдаравіч даілі кожны сваю групу кароў. Былі пастаяннымі пераможцамі працоўнага спаборніцтва ў раёне і вобласці. Цяпер абое на пенсіі, пакідаюць іх сілы, але яны не развітваюцца са сваёй работай. Удваіх узяліся даіць адну групу кароў. Гэта іх справа: каму калі ехаць на дойку. Але іх кароўкі заўсёды падоеныя. Залік працы ідзе на гаспадара. Вось Віктар Фёдаравіч і выйшаў у лідары сярод аператараў машыннага даення гурта, надаіўшы па 635 кілаграмаў малака на карову. У адным калектыве з Палягошкамі працуюць Валянціна Седзюкевіч, Валянціна Буйчонак, Наталля Міронава і падменным Раман Казлоўскі.
— Працуе ў нас дружны і зладжаны калектыў, — сказала загадчыца фермы Анна Дарашчонак. У нашым статку 30 працэнтаў пяршачак. Калі стаяла пытанне, каб іх раздаіць, ніхто не быў супраць. Цяпер маем вялікае малако, а разам з тым жывёлаводы атрымліваюць і добрую заработную плату. Заслуга ў гэтым і нашых пастухоў, якія імкнуцца, каб пастаянна пасвіць статак на добрай пашы. Гэта Яўген Бука, браты Сяргей і Дзмітрый Слуцкія, Іван Ананіч, Аляксандр Клімовіч, Вячаслаў Бахір, Андрэй Баравік і іншыя.

дыплом абкама прафсаюза работнікаў аграпрамыловага комплексу А. П. Дарашчонак уручае Г. П. Буйка

— Такую і павінны трымаць планку тутэйшыя жывёлаводы, — сказаў пры ўручэнні ўзнагароды старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Гедзіён Буйка. Гэта трэці дыплом такога ўзору, які атрымлівае калектыў фермы. Да гэтай узнагароды ішлі амаль два гады. Таму, дасягнуўшы вышыні, нельга спыняцца на дасягнутым.
З працоўнай перамогай павіншавала калектыў жывёлаводаў і намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Вольга Георгіеўна Вялічка.
Кацярына СОСНА



2 комментария по теме “Малочна-таварная ферма Сасноўцы ААТ «Даватарскі» стала першай у абласным спаборніцтве

  1. 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂 🙂

  2. Вот видите обошлись и без «дапамагi начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама І. А. Іванова і першага сакратара райкама БРСМ Дзмітрыя Туронка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *