На базе Германавіцкага мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча пачаў работу дзіцячы мастацкі пленэр вучняў Шаркаўшчынскай ДШМ

Актуальное

IMG_5070 (Копировать)

З пачаткам летніх канікул для дзяцей з’явілася магчымасць з карысцю правесці свой вольны час. Некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі адпачываюць у сваіх дзядуль і бабуль у вёсках, іншыя наведваюць школьныя аздараўленчыя лагеры, а вось вучні мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў з настаўнікамі Марынай Ліпскай і Віктарам Круком 10 і 11 чэрвеня прынялі ўдзел у дзіцячым мастацкім пленэры “Сцяжынкамі Драздовіча”. Гэта стала чарговым мерапрыемствам ў межах праекта “Брэндзінг аграгарадка Германавічы як інструмент устойлівага развіцця сельскай тэрыторыі: агульнымі намаганнямі для ўсіх”, які падтрыманы Амбасадай ЗША.

Кіраўнік сацыяльна-інфармацыйнай установы “Традыцыі і інавацыі Паазер’я” Надзея Дударонак уручыла дзецям фарбы і пэндзлі, майкі з лагатыпам Германавіч і пажадала кожнаму плённай мастацкай работы. Дзеці, уладкаваўшыся ў зручных месцах, з захапленнем прыняліся за працу. Адны малявалі сядзібу Шырынаў, дзе размяшчаецца музей, іншыя — панскі парк, некаторыя алоўкамі наносілі на лісты паперы помнікі архітэктуры і прыроднае хараство, якімі багаты Германавічы. Вынікі мастацкага плэнэра будуць падведзены восенню.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_5037 (Копировать) IMG_5038 (Копировать) IMG_5040 (Копировать) IMG_5042 (Копировать) IMG_5044 (Копировать) IMG_5046 (Копировать) IMG_5049 (Копировать) IMG_5051 (Копировать) IMG_5055 (Копировать) IMG_5056 (Копировать) IMG_5063 (Копировать) IMG_5065 (Копировать) IMG_5066 (Копировать) IMG_5072 (Копировать) IMG_5074 (Копировать) IMG_5076 (Копировать) IMG_5078 (Копировать) IMG_5079 (Копировать) IMG_5081 (Копировать) IMG_5082 (Копировать) IMG_5085 (Копировать) IMG_5087 (Копировать) IMG_5089 (Копировать) IMG_5092 (Копировать) IMG_5093 (Копировать) IMG_5095 (Копировать) IMG_5036 (Копировать)