Сваё прафесійнае свята работнікі шаркаўшчынскай сістэмы аховы здароўя разам з калегамі ўсёй краіны адзначылі ў трэцюю нядзелю чэрвеня. Напярэдадні гэтага дня ўрачыстае мерапрыемства адбылося ў раённым цэнтры культуры. Узнагароды, кветкі, добрыя словы і цудоўны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі культуры — усё ў гэты дзень было для людзей у белых халатах.
Па добрай традыцыі, як і ў мінулыя гады, лепшыя медыкі раёна атрымалі ўзнагароды. Шмат цёплых слоў удзячнасці за высокі прафесіяналізм і веды, вопыт, мудрасць і талент, пажаданняў міру, дабра, моцнага здароўя, поспехаў у няпростай працы гучала ў гэты дзень са сцэны. Напярэдадні прафесійнага свята медыцынскіх работнікаў раёна павіншавалі і ўручылі ім ўзнагароды намеснік старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі , галоўны ўрач Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы Станіслаў Тадэвушавіч Стома, старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў аховы здароўя Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак, шаркаўшчынскія артысты і супрацоўнікі раённага цэнтра культуры. Асаблівыя словы ўдзячнасці былі адрасаваны ветэранам аховы здароўя – людзям, якія дзясяткі гадоў адпрацавалі ў медустановах шаркаўшчынскага краю, аддаючы свае веды і вопыт у імя выратавання жыцця і здароўя чалавека.
За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, чулыя і ўважлівыя адносіны да пацыентаў Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
Павел Генрыхавіч Качан – урач –хірург;
Таццяна Васільеўна Сокалава – урач ультрагукавай дыягностыкі;
Вера Іванаўна Сіняўская – старшая медыцынская сястра паліклінікі;
Людміла Віктараўна Казак – медыцынская сястра хірургічнага аддзялення.
Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана Марына Канстанцінаўна Змітровіч — медыцынская сястра па фізіятэрапіі;
Падзякамі старшыні раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:Жанна Усцінаўна Цітовіч – фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі і Марына Расціславаўна Якубёнак – акушэрка Лужкаўскай урачэбнай амбулаторыі.
Ганаровымі граматамі ўстановы аховы здароўя “Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца” узнагароджаны: Наталля Мікалаеўна Толкач – працэдурная медыцынская сястра паліклінікі;
Уладзімір Фёдаравіч Майсяёнак – загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі;
Валянціна Алегаўна Ермаловіч – аперацыйная медыцынская сястра;
Анастасія Пятроўна Пух – урач-хірург;
Алена Міхайлаўна Малышка – акушэрка;
Алена Канстанцінаўна Курыловіч – медыцынскі статыстык;
Алена Анатольеўна Панізнік – медыцынскі рэгістратар;
Алена Лявонцьеўна Мірашнічэнка – рэнтгенлабарант;
Наталля Фёдараўна Бягун – памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе;
Іна Міхайлаўна Гродзь – санітарка паліклінікі;
Святлана Казіміраўна Няверка – санітарка клініка-дыягнастычнай лабараторыі;
Наталля Уладзіміраўна Ліпская – участковая медыцынская сястра Германавіцкай урачэбнай амбулаторыі.
У сувязі з Днём медыцынскіх работнікаў за высокі прафесіяналізм, добрасумленную працу і ўзорнае выкананне прафесійных абавязкаў, а таксама за дасягнутыя поспехі ў рабоце па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ўзнагароды таксама атрымалі лепшыя прадстаўнікі Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Ганаровай граматай галоўнага упраўлення аховы здароўя Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана Вольга Рамуальдаўна Рымдзёнак – фельчар –лабарант,
Ганаровай граматай Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя — Раіса Яліеўна Ананіч – памочнік урача-паразітолага.






















