“Зажынкі”: старт масавай уборачнай у ААТ “Жвіранка”

Сельское хозяйство

першы сноп уручаецца кіраўніку гаспадаркі А. П. Пальчэху

24 ліпеня ва ўрочышчы Міцкаўшчына стартавала масавая ўборачная кампанія ў ААТ “Жвіранка”. Па традыцыі гэта важнейшая сельскагаспадарчая кампанія пачынаецца абрадам “Зажынкі”. Нашы продкі, калі выходзілі на збожжавыя палеткі на ўборачную, таксама пачыналі працу ўзгаданым абрадам. “Зажынкі” маюць даўнюю гісторыю. І зараз хлебаробы не адыходзяць ад гэтай добрай традыцыі. Вялікая заслуга ў тым, што імправізаванае міні-свята на збожжавым палетку атрымалася, членаў народнага калектыву “Купалінка” з Каўшэлеўскага Дома фальклору.

спявае “Купалінка”

Жанчыны ў лепшых беларускіх традыцыях павіншавалі хлебаробаў з пачаткам уборачнай кампаніі. Над палеткам гучалі песні, з якімі нашы дзяды-бабулі пачыналі жаць жыта. І вось гатовы першы сноп — сімвал

згодна са старадаўнім звычаем

вялікага ўраджаю. Гэты “трафей” уручаецца дырэктару ААТ “Жвіранка” А. П. Пальчэху. Кіраўнік гаспадаркі павіншаваў хлебаробаў з адметнай падзеяй — стартам масавай уборачнай кампаніі. Андрэй Паўлавіч пажадаў камбайнерам, вадзіцелям і механізатарам поспехаў у гэтай важнай справе, якая становіцца фінішам усёй хлебаробскай справы.

камбайнеры Валянцін Яшчанка, Раман Усцінаў, Уладзімір Маляўка, Пётр Бездзель, Сяргей Карпаў, Васілій Новікаў і Казімір Баркоўскі

Па словах дырэктара ААТ “Жвіранка”, ва ўрочышчы Міцкаўшчына трэба змалаціць 30 гектараў азімай пшаніцы. Сем камбайнаў, якія адразу выехалі ў поле, павінны аператыўна ўбраць збажыну. Дарэчы, сёлета ў гаспадарцы чакаецца нядрэнны ўраджай. Мясцовым хлебаробам трэба ўбраць вырашчанае на 2.294 га. А гэта азімыя — пшаніца, трыцікале, жыта і яравыя — ячмень, авёс, пшаніца, трыцікале, зернебабовыя.
Адразу пасля абраду “Зажынак” у полі адбылася гутарка наконт якасці

у Аляксандра Валяўкі 25-гадовы вадзіцельскі стаж

ўборкі, аплаты працы камбайнераў, вадзіцеляў і механізатараў. Прысутныя даведаліся пра расцэнкі. Кіраўнік гаспадаркі разам з галоўнымі эканамістам і бухгалтарам расказалі, як будзе аплочвацца кожны від работ. Усе атрымалі папкі, дзе канкрэтна распісаны расцэнкі, каэфіцыенты, надбаўкі і даплаты. Чалавек павінен ведаць за што працуе.
Пасля гэтага адбылася вучоба механізатараў. Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ірына Генадзьеўна Міхалёнак, дырэктар Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых УСГіХ Іван Іосіфавіч Ставіцкі, галоўны інжынер ААТ “Жвіранка” Арцём Анатольевіч Жарнасек праверылі правільнасць рэгуліроўкі камбайнаў, агучылі патрабаванні да падрыхтоўкі тэхнікі.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *