Малочна-таварная ферма Наваселле: работы па рэканструкцыі ў разгары

Сельское хозяйство

МТФ Наваселле (ААТ “Агратэхсэрвіс”) — гэта адзін з аб’ектаў жывёлагадоўлі ў раёне, дзе зараз вядзецца рэканструкцыя. З 11 ліпеня на ферме працуе будатрад з Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Як зазначыў кіраўнік атрада Сяргей Гардзееў, працы хапае ўсім. Маладыя людзі заліваюць бетонным растворам падлогу.

будатрадаўцы з Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта

—    Працуем з 8 да 17 гадзін, — расказвае Сяргей. — Жывём у доме ўсе разам. Вялікі дзякуй участковаму інспектару  міліцыі Івану Пачкоўскаму, які прывёз нам уласны тэлевізар. Хочацца адзначыць выдатнае трохразовае харчаванне.
Уладзіслаў Балваненка, адзін з віцебскіх будатрадаўцаў, ужо не першы год улетку працуе на будоўлях. Мець справу з будаўнічымі работамі даводзілася Мікіце Цягло.
Пэўны час на аб’екце працавалі школьнікі, якія ўнеслі пасільны ўклад у агульную справу рэканструкцыі.
На ферме задзейнічаны будаўнікі са Століна (Брэсцкая вобласць), якія працуюць па дагавору падраду. Гэтыя людзі заняты ўзвядзеннем малочнага блока.
Прадстаўнікі ААТ “Агратэхсэрвіс” таксама штодня заняты на рэканструкцыі. Яны задзейнічаны на пілараме — рыхтуюць піламатэрыялы, падвозяць грузы. Таксама працуе экскаватар.

размова на будаўнічай пляцоўцы

—    Пастаўлена задача здаць аб’ект да 20 жніўня, — расказвае намеснік дырэктара ААТ “Агратэхсэрвіс” па ідэалагічнай рабоце Сяргей Іванавіч Чапроўскі. — І мы робім усё, каб завяршыць рэканструкцыю ў вызначаны тэрмін.
Аляксандр БАРЫЛА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *