Ігар Іваноў расказвае пра конкурс майстэрства сярод маладых механізатараў

Сельское хозяйство

удзельнікі і суддзі конкурснай праграмы

Восьмы раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых механізатараў сельгаспрадпрыемстваў у гэтым годзе праходзіу 19 і 20 ліпеня на базе вучэбна-курсавога камбіната ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс” Адразу хачу падзякаваць кіраўнікам гэтых калектываў Івану Іосіфавічу Ставіцкаму і Аляксандру Леанідавічу Вароне за належную падтрымку і дапамогу ў правядзенні такога патрэбнага маладзёжнага прафесійнага форуму. Асаблівыя словы ўдзячнасці за ўзнагароджванне пераможцаў і прафесійнае судзейства старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Гедзіёну Пятровічу Буйку.
Арганізатары конкурсу — аддзел па справах моладзі, райкам БРСМ, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і упрауленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама імкнуліся прапагандаваць перадавы вытворчы вопыт, павысіць узровень прафесійнай падрыхтоўкі моладзі і спрыяць замацаванню яе на сяле.
Падчас конкурсу маладыя мезанізатары, што працуюць на машынатрактарных агрэгатах “Беларус-1221” з абаротнымі плугамі ППО 4-40 і  “Беларус-3022” з плугамі ППО 8-40, спачатку прадэманстравалі рабочую форму і эмблемы, затым прайшлі выпрабаванне па тэарэтычнай падрыхтоўцы. Пасля гэтага хлопцы распачалі падрыхтоўку машынна-трактарных агрэгатаў да ворыва  і прыступілі да самой гэтай складанай аперацыі.
На прыкладзе братоў Мікалая і Дзмітрыя Ліпскіх, пераможцаў аналагічнага абласнога конкурсу,  судзейская калегія паказала, як правільна настройваць і праводзіць прыворванне плугоў, якім чынам дасягаецца неабходная глыбіня, шырыня захвата і прамалінейнасць, якасць працы плуга.
Трэба адзначыць, што не ўсе маладыя механізатары  змаглі вытрымаць усе неабходныя крытэрыі. І прычына гэтаму  не толькі іх узрост і малавопытнасць. Справа яшчэ і ў тым, што слаба спрацавала інжынерная служба сельгаспрадпрыемстваў па падрыхтоўцы тэхнікі да конкурсу. Таму добры адрэзак конкурснага часу прыйшоўся  на раскручванне заржавелых гаек навясной сістэмы трактароў і рэгуліровачных механізмаў плугоў. Некалькі талрэпаў, якія рэгулююць шырыню захвата плугоў, зусім былі завараны. Некаторыя механізатары прыехалі на конкурс на “Беларус-1221” з устаноўкай колаў на вузкую каляіну. Звярнуўшы ўвагу на працу сваіх калег, якія аралі на трактарах з шырокай каляінай, яны змаглі пераканацца ў тым, што, нават валодаючы дастатковым майстэрствам, якасна заараць на трактарах  з вузкай каляінай практычна немагчыма.
Тым не менш, удзельнікі конкурснай праграмы прайшлі добрую  прафесійную падрыхтоўку, дэманструючы пры гэтым жаданне палепшыць якасць сваёй працы. Важна і тое, што ўсе механізмы, якія можна было наладзіць, былі адрэгуляваныя на конкурсе ў адпаведнасці з тэхналогіяй.  А між іншым ураджай у значнай ступені залежыць менавіта ад якасці праведзенага ўзворвання.
Падводзячы вынікі,  варта адзначыць, што на конкурсе пацвердзілі свой ​​клас неаднаразовыя пераможцы і прызёры абласных конкурсаў маладых механізатараў браты Мікалай і Дзмітрый Ліпскія, якія занялі ў сваіх групах першыя месцы. На сярэбраную прыступку п’едэстала ўзышлі Пётр Сініца і Уладзімір Ермашкевіч з ААТ «Юдыцына». Забранзавелі ў гэтым спаборніцтве Віталь Конан з ААТ «Ельня-Агра» і Дзмітрый Шапавалаў з КУВСП «Гарадзец». Усяго ў дадзеным раённым форуме  прынялі ўдзел маладыя механізатары з 8 сельгаспрадпрыемстваў.
Адмоўнай стараной медалі стаў той факт, што кіраўніцтва ААТ «Жвіранка» і ААТ «Княж», нягледзячы на абяцанні, не дэлегавала сваіх маладых механізатараў на конкурс. Прычым для Віктара Уладзіміравіча Крыўко гэта ўжо другі выпадак у гэтым годзе. Некалькі месяцаў назад ён таксама не змог накіраваць на аналагічны раённы форум пераможцу ўнутрыкалектыўнага конкурсу маладых аператараў машыннага даення Людмілу Хаданенак.
У  камандным першынстве  сярод сельгаспрадпрыемстваў: восьмае месца – ААТ “Буеўшчына”, сёмае – ААТ “Васюкі”, шостае – КУВСП імя Маркава, пятае  — ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”, чацвёртае – КУВСП “Гарадзец”, трэцяе – ААТ “Ельня –Агра”, другое – ААТ “Юдыцына”. А абсалютныя пераможцы, як мы пераканаліся, працуюць у ААТ “Даватарскі”.
Паважаныя маладыя механізатары! Шчодрай вам залатой нівы на палетках і новых прафесійных перамог !
І. ІВАНОЎ, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама.
Фота В. ЧАРНЯЎСКАЙ



4 комментария по теме “Ігар Іваноў расказвае пра конкурс майстэрства сярод маладых механізатараў

  1. То вам задужа коратка, то задужа многа. Ніяк вам не дагадзіць

  2. Есть уже статья об этом: «Вынікі раённага конкурсу сярод маладых механізатараў
    Вторник, 24.07.2012 07:03″. Зачем плодить их? Или ещё раз показать, что какая же важная работа проделана » аддзелам па справах моладзі, райкамам БРСМ»

  3. Есть «начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама І. А. Іваноў і першы сакратар райкама БРСМ Дзмітрый Туронак», значит статья удалась.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *