18 ліпеня ў межах Адзінага дня інфармавання на тэму “Беларусь спартыўная. Вынікі II Еўрапейскіх гульняў ” адбылася сустрэча жыхароў аграгарадка Вялікае Сяло з прадстаўнікамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы, у склад якой увайшлі кіраўнік спраў Шаркаўшчынскага райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна, галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі .У Велікасельскім сельскім клубе разам з кіраўніком спраў Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Лідзіяй Антонаўнай Гінько сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў аграгарадка, актыўныя мясцовыя жыхары і пажылыя грамадзяне.
У сваім выступленні кіраўнік спраў Шаркаўшчынскага райвыканкама Вольга Малюгіна не толькі расказала вяскоўцам аб выніках правядзення ў нашай краіне II Еўрапейскіх гульняў, але і закранула важныя аспекты жыццядзейнасці жыхароў Шаркаўшчынскага раёна. У прыватнасці, паведаміла пра развіццё эканомікі нашага раёна і сучасны стан спраў у сельскагаспадарчай вытворчасці падчас правядзення ўборачнай кампаніі, звярнула ўвагу на некаторыя аспекты сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Сустрэча праходзіла ў форме жывога дыялогу. Жыхары аграгарадка Вялікае Сяло актыўна падтрымлівалі размову. Людзі атрымалі адказы на пытанні, якія іх хвалююць.