Перадавікі жніва: Уладзімір Маляўка і Валянцін Яшчанка з ААТ «Жвіранка»

Сельское хозяйство

У аддзяленні Каўшэлева ААТ “Жвіранка”працуюць адданыя сваёй справе механізатары Уладзімір Маляўка і Валянцін Яшчанка.
Як сказалі пра Уладзіміра — механізатар з пялёнак. Бацька яго працаваў у гаспадарцы трактарыстам, і ён выбраў гэтую прафесію. Характэрны факт, Уладзімір працаваў у гаспадарцы да арміі, а пакуль служыў, яго трактар стаяў на прыколе. Вярнуўся ў родную вёску і не толькі на трактары стаў працаваць, а  ўжо трэці сезон убірае збажыну на камбайне КЗС-10.
Валянцін Яшчанка ў свой час закончыў Глыбоцкі прафесійны ліцэй. Тэхнічна дасведчаны, верны сваёй прафесіі, ён на любым участку работы дабіваецца поспехаў. Цяпер на камбайне КЗС-12 убірае збажыну. На свой рахунак Валянцін запісаў каля 400 тон намалочанага зерня новага ўраджаю.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *