Газета выступіла — што зроблена, альбо яшчэ раз пра дарогі…

Актуальное

nLP82W4NPNpiP1IEHYK7no43pcyxmfcD

Пад такой назвай у раённай газеце № 49 ад 19 чэрвеня 2019 года быў змешчаны матэрыял пра дарожны стан вуліцы Савецкай ў гарадскім пасёлку. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 630 ад 5 снежня 1997 года “Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных СМІ”, рэдакцыя атрымала адказ аб прынятых мерах ад дырэктара УКП ЖКГ В. І. Бягуна. Змест адказу наступны:

“Унітарнае камунальнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Шаркаўшчынскага раёна паведамляе, што на ўчастку вуліцы Савецкай, ад маста праз раку Янку і да прадпрыемства “Камплект-М”, часткова (на асобных, найбольш пашкоджаных адрэзках дарогі) пакладзена новае асфальтавае пакрыццё”.

Сяргей РАЙЧОНАК.