На свяце вуліцы Першамайскай ў гарпасёлку было адкрыта новае месца адпачынку

Актуальное

хлеб-соль кіраўніку раёна М. В. Морхату

У розныя часы па-рознаму называлі шаркаўчане гэтую мясціну. Яно і заканамерна. Камусьці здавалася, што тут вадаём, другія атасаямлялі яе з балотам амаль у цэнтры гарадскога пасёлка. Апошнім часам, згодна з праграмай добраўпарадкавання, якая зацверджана ў райвыканкаме, работы па акультурванню вядуцца паскоранымі тэмпамі. І прамежкавым этапам у такой патрэбнай справе стала святкаванне вуліцы і адкрыццё чарговага месца адпачынку.
Да гэтага дня было зроблена даволі многа. Устаноўлена жалезабетонная агароджа, пракладзена асфальтаваная пешаходная дарожка, бо рух аўтамабільнага аўтатранспарта тут цяпер забаронены, устаноўлены малыя архітэктурныя формы, акультураны берагі, падсыпаны, выраўнены, засеяны травасумесямі.
—    Усё зроблена для таго, — гаварыў на святкаванні старшыня райвыканкама М. В. Морхат, — каб кожны жыхар вуліцы адчуваў клопат мясцовай улады аб стварэнні належных умоў для адпачынку. А жывуць тут старанныя, добрасумленныя і працавітыя людзі, якія ўнеслі пасільны ўклад ва ўмацаванне эканомікі гарадскога пасёлка, развіццё яго інфраструктуры. На зробленым не спынімся, работы будуць працягвацца, каб гэтае месца без усялякіх нацяжак адпавядала сваёй назве.

гасцей сустракае “Цар прыроды”

Перарэзана чырвоная стужка, сімвалічны ключ Цар прыроды у суправаджэнні русалак уручыў дырэктару УКП ЖКГ В. Ф. Буку, бо за гэтай арганізацыяй замацавана месца адпачынку.
Повелеваю всех, кто стар, кто молодой,

сімвалічны ключ у руцэ дырэктара УКП ЖКГ В. Ф. Букі

Окропить чистою прохладною водой!
Пусть смоются все горести, напасти,
Чтоб с вами были мир и счастье!
Не надта багатая на ўзрост вуліца Першамайская, бо першыя дамы на ёй з’явіліся ў 80-я гады і засяляліся ў іх у асноўным маладыя сем’і. Прайшлі тры дзесяцігоддзі, выраслі дзеці, з’явіліся ўнукі, прыехалі на старасці гадоў да сваіх нашчадкаў бацькі і прапісаліся тут, перадаючы свой багаты жыццёвы вопыт. І яскравым прыкладам прыязных адносінаў да ветэранаў працы было ўручэнне кіраўніком раёна М. В. Морхатам падзяк старшыні райвыканкама Еўдакіі Самсонаўне Руткоўскай, якой у жніўні споўніцца 91 год, маці-гераіні, бо нарадзіла і выхавала 5 дзяцей. На заслужаным адпачынку Марыя Станіславаўна Дзіль. У яе сем дарослых дзяцей. Памятныя падарункі ўручаны ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Леаніду Іванавічу Сяткоўскаму і былой жыхарцы спаленай у гады вайны вёскі Кушталі Квеценіі Рыгораўне Вайцяховіч.

падзяку старшыні райвыканкама атрымалі Фартуната Іосіфаўна і Іван Паўлавіч Кавалеўскія

Працавітыя, добрыя і шчодрыя людзі жывуць на вуліцы, любяць парадак і ўтульнасць. 41 год крочаць поруч Фартуната Іосіфаўна і Іван Паўлавіч Кавалеўскія. А раённая камісія па добраўпарадкаванню прыняла рашэнне прысвоіць званне “Дом узорнага парадку” сям’і Гембіцкіх. Самыя маладыя жыхары — Яўгенія Сарай і Анастасія Грыбок.

сям’я Гембіцкіх — гаспадары “Дома ўзорнага парадку”.

Не абдзелена вуліца Першамайская талентамі. З 1980 года на ёй жыве наш знакаміты Віктар Іосіфавіч Крук, член Саюза мастакоў Беларусі, творы якога ведаюць не толькі ў нашай краіне, а і далёка за яе межамі, дзе карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях і дзяржаўных музеях.
Значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення ўнеслі і ўносяць педагогі Тэрэза Іосіфаўна Бука, Ларыса Іванаўна Крук, сямейная пара Магаліцкіх.
Сярод жыхароў, найбольш вядомых сваёй працавітасцю і высокім пачуццём адказнасці, патрэбна адзначыць Барыса Вячаслававіча Зуя, Валянціна Браніслававіча Гембіцкага, Ірыну Станіславаўну Якімовіч, сем’і Трашчынскіх і Сцепаненкавых.
У адрас кожнага з іх у гэты дзень гучалі добрыя словы, музычныя падарункі, віншаванні. Наогул, удзячнасці заслугоўваюць усе, хто жыве на невялічкай, але такой прыгожай вуліцы з адметна    й гістарычнай назвай. Шчасця, міру і дабрабыту ў кожны дом, кожную сям’ю. Ёсць упэўненасць у тым, што, дзякуючы сумесным намаганням, вуліца Першамайская ў будучым стане яшчэ больш прыгожай і прыцягальнай для жыхароў райцэнтра, якія таксама скарыстаюць узбярэжжа вадаёма для масавага адпачынку дарослых і дзяцей.
Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *