Парафія ў Лучаі запрашае на свята

Актуальное

Парафія святога апостала Юды Тадэвуша ў Лучаі запрашае ўсіх жадаючых прыехаць і супольна памаліцца і адпачыць духоўна на свяце «Парцьюнкулі», якое адбудзецца 5 жніўня. Асвячэнне капліцы святога Францішка з Асізі і адкрыццё макета палаца і герба Агінскіх здзейсняць айцы франціскане і капуцыны. Пачатак у 16:30.

Пасля ўрачыстай літургіі — канцэрт гурта «Recha» і Аляксея Жбанава (Песні Філаматаў і Філарэтаў) і прэзентацыя гімна Лучайскай парафіі.

Запрашаем! Будзем рады Вас бачыць!

Ксёндз Мікалай ЛІПСКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *