У адкрытым акцыянерным таварыстве “Буеўшчына” хуткімі тэмпамі ідзе ўборачная кампанія. Па стане на 7 жніўня ўбрана 54% зерневых і зернебабовых культур. На палетках гаспадаркі працуюць 6 камбайнаў. На адвозе зерневых задзейнічаны 4 адзінкі тэхнікі сельгаспрадпрыемства, працуе тэхніка з іншых арганізацый. Зерне адвозіцца на зернесушыльныя комплексы, размешчаныя ў в. Варонка, аг. Іёды і Шыці.
2 жніўня ў сельгаспрадпрыемстве праходзіла прамежкавае падвядзенне вынікаў уборачнай кампаніі. Работнікі і ўдзельнікі гурткоў мастацкай самадзейнасці Іёдскага СДК музыкай і песнямі віталі хлебаробаў, дарылі ім вясёлы і бадзёры настрой.
Лідарамі сёлетняга жніва з’яўляюцца камбайнер Андрэй Пасны і вадзіцель Тадэвуш Недзведзь. Першы па стане на 7 жніўня намалаціў 838 тон зерня, другі адвёз ад камбайнаў 1.296 тон зерня ўраджаю 2019 года.
Вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Буеўшчына” Аляксандр Іосіфавіч Гернат уручыў перадавікам граматы, выказаў словы падзякі за сумленную працу.