
У КУВСП “Гарадзец” уборачная кампанія ідзе хуткімі тэмпамі. У гэтым вялікая заслуга маладых людзей, якія задзейнічаны на жніве.
З першых дзён уборкі ў лідары сярод маладзёжных экіпажаў камбайнаў выйшлі Ігар Палідовец і Ілья Квяткоўскі. Маладыя людзі старанна працуюць на камбайне, намалочваючы тону за тонай зерня новага ўраджаю.
Ігару — 28 гадоў. Працуе механізатарам. Падчас уборачнай садзіцца за штурвал камбайна. Дарэчы, для Ігара гэта другое жніво.
21-гадовы Ілья Квяткоўскі вучыцца на інжынера-менэджэра ў БАТУ. Чацвёрты год ён працуе памочнікам камбайнера.
— Для студэнта ўборачная — гэта магчымасць падзарабіць, — расказвае Ілья.

Такім чынам экіпаж у складзе І. Палідоўца і І. Квяткоўскага задае тэмп уборачнай у “Гарадцы”. Калі маладыя людзі працавалі ва ўрочышчы Бязбашанка, дзе ўбіралі пшаніцу, павіншаваць лідараў на поле прыехалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома і намеснік дырэктара КУВСП “Гарадзец” па ідэалагічнай рабоце Наталля Віктараўна Катушонак. Ігар і Ілья атрымалі чырвоныя сцяжкі пераможцаў і каштоўныя падарункі.
Не застаецца незаўважанай праца механізатараў, занятых на адвозцы зерня. Лепшыя вынікі сярод моладзі дэманструе Дзмітрый Шапавалаў. Ад раніцы да позняга вечара Дзіма адвозіць зерне ад камбайнаў, а таксама перавозіць збожжа новага ўраджаю ад сушылак на склады.
— Дзмітрый — адказны і працавіты малады чалавек, якому можна даручыць любую працу, — заўважыла Н. В. Катушонак.
Дарэчы, Дзмітрый Шапавалаў удзельнічаў у раённых спаборніцтвах механізатараў, дзе ўвайшоў у тройку лідараў.
Па словах Наталлі Віктараўны Катушонак, у гаспадарцы працуе шмат маладых людзей.
— усе яны імкнуцца паказаць сябе з лепшага боку, — лічыць намеснік кіраўніка. — А падчас адказных сельскагаспадарчых работ уносяць важкі ўклад у агульную справу. Працоўнае спаборніцтва, арганізаванае ў гаспадарцы, — гэта магчымасць вызначыць лепшых і адзначыць іх каштоўнымі падарункамі.
Так далей трымаць, гарадзецкая моладзь! І поспехаў вам на жніве!
Аляксандр БАРЫЛА

101 — напоминает время, СССР)))))
Как это глубоко въелось.Старые вымпела интереснее,а сейчас без фантазии
101, Серпа и молота не хватает
Чоткий подарок! Что то он мне напоминает…
Или показалось… :/