Малады вадзіцель ААТ «Даватарскі» Вадзім Мандрык перавёз ад камбайнаў 1010 тон зерня
Пятница, 16.08.2019 08:48. Рубрика: Моладзь, Сельская гаспадарка
Малады вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства «Даватарскі» Вадзім Мандрык па стане на 15 жніўня на грузавой аўтамашыне МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 1010 тон зерня. Такім чынам, Вадзім стаў другім «тысячнікам» ў гаспадарцы сярод маладых вадзіцеляў. Нагадаем, што вадзіцель аўтамабіля МАЗ-555 Віталій Якушаў перавёз ад камбайнаў 1434 тоны зерня.
Першы сакратар райкама БРСМ Міхаіл Пугаўка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Шынкевіч павіншавалі Вадзіма Мандрыка з працоўнымі дасягненнямі, уручылі яму дыплом, каштоўны падарунак і грашовую прэмію ў межах рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Comments are closed.