Зерневыя культуры на прысядзібных участках дапамагае ўбіраць тэхніка сельгасгаспадарак

Актуальное

Большасць вяскоўцаў вырошчваюць на прысядзібных участках, акрамя гародніны, зерневыя культуры. Там, дзе агароды вынесены ў палі севазвароту, ніякіх праблем з уборкай не ўзнікае. А вось тым, хто мае агарод каля дому, для ўборкі зерневых гаспадаркамі выдзяляюцца камбайны. Жадаючыя абмалаціць соткі, падаюць заяўкі ў дыспетчарскія той ці іншай гаспадаркі.Стан спраў кантралююць выканкамы сельскіх Саветаў.
Скажам, у ААТ “Даватарскі” належыла ўбраць насельніцтву 155 гектараў зерневых культур. Толькі на 12 гектарах былі пасеяны азімыя збожжавыя. Іх на камбайне “Ліда-1300” убраў камбайнер Мікалай Ліпскі. Яравыя зерневыя яшчэ даспяваюць.
Добра арганізавана справа ў ААТ “Агратэхсэрвіс” для тых, у каго агароды прымыкаюць або знаходзяцца ў гарадской паласе. Старшыня Савета ветэранаў арганізацыі Мікалай Сцяпанавіч Ляўшыцкі кожную раніцу прыходзіць у цэнтральную дыспетчарскую, збірае заяўкі ад тых, хто мае патрэбу ў аказанні паслуг, а потым узгадняе гэта пытанне з кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства.
Напрыклад, у КУВСП імя Маркава завяршылі ўборку азімых збожжавых культур і 9 жніўня чатыры камбайны КЗС-10 і КЗС-12 працавалі на сотках і ўбралі 22 гектары. І так у кожнай гаспадарцы.
Аплата за ўбраныя плошчы ў кожнай арганізацыі свая. Таму за тлумачэннем неабходна звяртацца ў бухгалтэрыі сельгаспрадпрыемстваў.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *