У раёне ўбраны азімыя збожжавыя

Сельское хозяйство

У гэту ўборачную кампанію гаспадаркам раёна належыла ўбраць азімыя збожжавыя культуры на плошчы 11 329 гектараў. Усе справіліся з пастаўленай задачай. Ураджайнасць азімага кліна па раёне склала 32,8 цэнтнера з гектара. Сельгаспрадпрыемствы выканалі план засыпкі збожжа ў засекі і справіліся з галоўнай запаведдзю — здалі патрэбную колькасць азімай пшаніцы дзяржаве.
Найбольш парадавала хлебная ніва ААТ “Жвіранка”, дзе асобныя ўчасткі давалі 40—50 цэнтнераў з гектара. Важкім выдаўся колас у ААТ “Даватарскі”.
Падаспелі і яравыя культуры. На 13 жніўня ўбрана па раёне 1074 гектары ячменю, 117 — зернебабовых і 75 — аўсу.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *