У межах акцыі «Прафсаюзы — дзецям» старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў І. К. Вазміцель і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Т. М. Альшэўская наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр і дзіцячы дом сямейнага тыпу

Актуальное

IMG_0065 (Копировать)

2 верасня хлопчыкі і дзяўчынкі школьнага ўзросту пасля летняга адпачынку сядуць за вучнёўскія парты. Пачнецца новы навучальны год. Бацькі загадзя падрыхтавалі сваіх дзяцей да школьных заняткаў: купілі новую вопратку, пісьмовыя прыналежнасці і іншыя рэчы.

Ніколі не застаюцца па-за ўвагай у дзяржавы шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і малазабяспечаныя сем’і. Прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый заўсёды аказваюць матэрыяльную дапамогу гэтай катэгорыі ў падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года.

Напярэдадні Дня ведаў выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і дома сямейнага тыпу наведалі старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель і старшыня Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін. Госці ў межах акцыі “Прафсаюзы — дзецям” павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам новага навучальнага года, пажадалі ім добрай і выдатнай вучобы, прыкладных паводзін, а таксама падарылі дзецям пісьмовыя прыналежнасці, канцылярскія прадметы.

Падарункі да новага навучальнага года выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра ўручыла і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_9966 (Копировать)