Афрыканская чума свіней

Актуальное

imagesЗа апошнія некалькі год афрыканская чума свіней зарэгістравана ў многіх краінах свету. Ветэрынарных прэпаратаў, сродкаў дляпрафілактыкі і лячэння жывёлы ад гэтай хваробы не існуе. АЧС з’яўляецца пагрозай для здароўя людзей. Хвароба вельмі небяспечная для жывёлы, бо вельмі хутка распаўсюджваецца і можа прывесці да яе гібелі. Спыніць распаўсюджванне віруса могуць толькі строгія каранцінныя мерапрыемствы. Пры ўзнікненні афрыканскай чумы свіней усю жывёлу знішчаюць, а памяшканні ў абавязковым парадку дэзінфіцыруюць.

Клінічныя прыкметы захворвання жывёлы праяўляюцца праз 2—6 дзён пасля заражэння: павышаецца тэмпература, з’яўляецца задышка, кашаль, ірвота, параліч канечнасцяў.

Прафілактычныя меры заключаюцца ў наступным: не дапускаць наведвання асабістых падсобных гаспадарак пабочнымі асобамі; утрымліваць пагалоўе свіней у закрытых памяшканнях. Не дапускаць іх свабоднага выгулу; апрацоўваць жывёлу і памяшканне, дзе яна ўтрымліваецца, ад крывасосных насякомых, пастаянна весці барацьбу з грызунамі; падвяргаць тэрмічнай апрацоўцы харчовыя адходы і корм перад скормліваннем; не завозіць свіней без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна; без прамаруджвання паведамляць спецыялістам ветслужбы аб усіх выпадках захворвання свіней; пры выяўленні трупаў дзікіх свіней неабходна тэрмінова паведамляць аб гэтым выканаўчым, распарадчым органам або ў ветстанцыю; работнікам свінагадоўлі, якія займаюцца паляваннем, па магчымасці адмовіцца ад такога віду дзейнасці, каб не занесці вірус на тэрыторыю свінафермы.

Н. СІКОРА,

урач-паразітолаг райветстанцыі.