
Усім вядомы патрабаванні губернатара і кіраўніцтва раёна — навесці парадак на зямлі і ў населеных пунктах. У гарадах справе добраўпарадкавання надаецца вялікая ўвага. А што робіцца ў вёсцы? Пра тое, як наводзіцца парадак на тэрыторыі Германавіцкага сельскага Савета нам расказвае яго старшыня Алена Альбертаўна Рубін:
— Адным з галоўных накірункаў у рабоце сельскага Савета з’яўляецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў, аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння, могілак. У студзені 2012 года на пасяджэнні Германавіцкага сельскага Савета зацверджаны мерапрыемствы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і аб’ектаў сацыяльнай сферы, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета. За гэты час выкананы шэраг відаў работ, хоць трэба адзначыць, што не ўсё запланаванае зроблена. Добраўпарадкаваны вытворчыя тэрыторыі, наведзены парадак вакол адміністрацыйных будынкаў — выразаны сухія дрэвы, абноўлены кветнікі, тры разы абкошвалася тэрыторыя. З лепшага боку хочацца адзначыць калектывы амбулаторыі, Дома ганчара, музея, дзіцячага сада, школ — у гэтых будынках і на тэрыторыі вакол іх заўсёды чысціня і парадак.
У аграгарадку Германавічы адрамантаваны агароджы. Жалезабетонныя агароджы пафарбаваны на вуліцах Буйко і Савецкая — дапамогу ў гэтым аказалі шэфы (РВПС, РЦГіЭ, ААТ “Княж”) і работнікі сацыяльнай сферы.
Вялікую дапамогу ў добраўпарадкаванні аграгарадка аказвае ААТ “Княж”. Работнікі сельгаспрадпрыемства займаюцца абкошваннем тэрыторыі, разборкай драхлых дамоў, ліквідацыяй аварыйных дрэў у цэнтральным скверы, на могілках у вёсцы Каралева, уздоўж дарогі Германавічы—Дзікева.
Свой уклад у справу навядзення парадку уносяць парафіяне Германавіцкага касцёла. Вернікі пад кіраўніцтвам святара ўстанавілі і пафарбавалі новую агароджу на могілках у Германавічах, рэгулярна падкошваюць тэрыторыю могілак. Таксама добраўпарадкавана тэрыяторыя вакол касцёла, плануецца правесці рамонт агароджы каля святыні.
З дапамогай ААТ “Агратэхсэрвіс” устанаўліваецца жалезабетонная агароджа на могілках у вёсцы Ручай, з дапамогай ААТ “Ельня-Агра” — на могілках у вёсцы Нікіцёнкі.
З дапамогай ПМК-68 і ДРБУ-131 праведзены рамонт дарогі па вуліцы Клюйко (у раёне новабудоўляў): паглыблены прыдарожныя канавы, пакладзены водапрапускныя трубы, дарожнае пакрыццё прагрэйдзіравана, праведзена яго падсыпка. Зараз патрабуецца завяршыць падсыпку дарогі да канца.
Пасільны ўклад у навядзенні парадку ўносяць шэфы ААТ “Нафтан” (г. Наваполацк) — яны займаюцца абкошваннем тэрыторыі.
Увогуле, трэба адзначыць, што каля жылых дамоў, у большасці, парадак падтрымліваецца. Горш справы ідуць з домаўладаннямі, дзе не аформлены спадчынныя правы або дзе ўласнікі жывуць за межамі краіны. Яшчэ патрэбна навесці парадак на мініпалігоне ва ўрочышчы Стрэліца, добраўпарадкаваць пляж у вёсцы Буды на возеры Валозева.
Для таго, каб нашы населеныя пункты былі прыгожымі і дагледжанымі, патрабуецца штодзённая мэтанакіраваная праца. І ў першую чаргу трэба, каб ініцыятыва зыходзіла ад саміх гаспадароў дамоў. Калі кожны навядзе парадак на ўласным падворку, то праблемы з добраўпарадкаваннем населеных пунктаў будуць рашацца значна лягчэй.
Аляксандр БАРЫЛА

да и надо было делать такого червяка торчащего из яблока в парке у РИК! Уж больно смешно 🙂
Літаральна ўчора давялося праязджаць праз Германавічы, ехалі з боку Дзікева на Лужкі, што кінулася ў вочы, дык гэта недагледжанасць тратуараў, ну вельмі ўжо травой параслі. Ці трэба было іх узводзіць увогуле, калі магчымасці падтрымання чысціні на іх у належным стане няма.