Сельгаспрадпрыемствы пасля заканчэння жніва масава прыступілі да ўборкі кукурузы. Па раёне яе трэба ўбраць з плошчы 2765 гектараў. Улічваючы той факт, што з-за засушлівага мая і чэрвеня травяністых кармоў было нарыхтавана менш мінулагодняга паказчыка, ёсць надзея на атрыманне дадатковага корму для жывёлы менавіта з кукурузы.
У ААТ “Агратэхсэрвіс” “царыца палёў” пасеяна на 523-гектарнай плошчы. У пачатку мінулага тыдня аграрыі гаспадаркі прыступілі да нарыхтоўкі сіласу. На 20-гектарным полі каля аграгарадка Вялікае Сяло скошваннем і здрабненнем кукурузы займаўся механізатар Міхаіл Шук. Мужчына адразу пасля заканчэння жніва перасеў з зернеўборачнага камбайна КЗС-1218 на корманарыхтоўчы комплекс КВК-800.
Па стане на 9 верасня ў гаспадарцы ўбрана гектараў кукурузы, пры сярэдняй ураджайнасці цэнтнераў на круг. Нарыхтавана
цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота Алены АНАНІЧ.