
Існуе меркаванне, што добры прадавец здольны нават рукавічкі прадаць улетку. А калі больш сур’ёзна, то названая прафесія прадугледжвае пастаянную работу з людзьмі, матэрыяльную адказнасць, уважлівыя і ветлівыя адносіны да пакупнікоў і ўменне знаходзіць з імі агульную мову.
А значыць, прафесія прадаўца адна з самых няпростых. І менавіта яе абралі для сябе 5 абаяльных і прыгожых дзяўчат, якія некалькі месяцаў назад закончылі вучобу і пачалі працаваць у сферы спажывецкай кааперацыі раёна. У іх ліку Аксана Осіпава, Караліна Лапкоўская, Вольга Грыгаровіч, Анастасія Шчарбіцкая і Вікторыя Асташова. Усе гэтыя маладыя спецыялісты сталі ўдзельніцамі раённага конкурсу “Лепшы малады прадавец – 2012”, які праходзіў 30 ліпеня ва ўніверсаме “Родны кут”.
Напачатку мерапрыемства з прывітальнымі словамі да канкурсантак звярнуўся старшыня праўлення райспажыўтаварыства Аляксандр Дзіслававіч Далецкі. Ён пажадаў усім удзельніцам поспеху як на конкурсе, так і ў далейшай працоўнай дзейнасці, а ў барацьбе за званне лепшага маладога прадаўца – належным чынам прадэманстраваць сваё прафесійнае майстэрства, эрудыцыю і творчыя здольнасці.
У ходзе розных выпрабаванняў, падрыхтаваных членамі судзейскай камісіі, маладыя прадаўцы расказвалі пра сябе ў конкурсе “візітка”, у творчай форме рэкламавалі розныя віды прадукцыі, дэманстравалі навыкі работы за касавым апаратам, адказвалі на пытанні журы.
У час правядзення конкурсу “візітка”, калі ўдзельніцы расказвалі пра сябе і асаблівасці сваёй прафесіі, высветлілася, што Вікторыя Асташова працягвае справу сваёй маці, якая не адзін год працуе ў сферы гандлю. А Вольга Грыгаровіч адзначыла, што прафесія прадаўца, безумоўна, уплывае на характар, бо паспяховы работнік гандлю – гэта абавязкова ветлівы і абаяльны чалавек, які з лёгкасцю знаходзіць агульную мову з людзьмі і ўмее трымаць у руках свае пачуцці і эмоцыі. Караліна Лапкоўская лічыць, што дакладная і падрабязная інфармацыя пра той або іншы від тавараў абавязкова спатрэбіцца кожнаму з нас у паўсядзённым жыцці.
Трэба адзначыць, што ўдзельніцы дастойна прадставілі сябе і свае

гандлёвыя аб’екты на конкурсе, дэманструючы пры гэтым, што ў прафесіі яны людзі невыпадковыя. А пераможцай конкурсу маладых прадаўцоў стала Караліна Лапкоўская, другое месца – у Аксаны Осіпавай, замыкае тройку лідараў Анастасія Шчарбіцкая. На памяць пра цікавае мерапрыемства, арганізатарамі якога выступілі райспажыўтаварыства і аддзел па справах моладзі райвыканкама, усе ўдзельніцы атрымалі каштоўныя падарункі, а пераможцы яшчэ кветкі і дыпломы. Іх уручыў старшыня праўлення Шаркаўшчынскага райспажыўтаварыства А. Дз. Далецкі.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ

Участие в конкурсе — дело добровольное. Все те, кто изъявил желание побороться за звание «Лучший молодой продавец», получили такую возможность.На мой взгляд, это правильно.Поэтому и конкурсанток только пятеро.
Странно, получилось(цветы?. А в Шарковщинском Райпо, только 5 молодых дувушек работает?
Могли уже и остальным двум девушкам цветы подарить