Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па ТБ і радыё пачынаюцца ў Беларусі

Актуальное

выборыСёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання па ТБ і радыё, паведамляе БЕЛТА. Усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску атрымалі магчымасць выступіць на тэлеканале «Беларусь 3», а па Мінскай вобласці — на СТБ. Выступленні пройдуць у рабочыя дні па 6 лістапада. Працягласць кожнага абмежавана пяццю хвілінамі. Па тэлебачанні яны будуць трансліравацца ў вячэрні прайм-тайм — з 19.00 да 20.40. Выключэнне — 22 і 29 кастрычніка, калі эфірны час прадастаўляецца з 19.00 да 19.30, з улікам сеткі вяшчання тэлеканала «Беларусь 3». Радыёвыступленні можна будзе паслухаць з 7.00 да 8.00. Эфірны час кандыдатаў, якія будуць балаціравацца па Мінску, выдзеліць «Радыё-Мінск», па Мінскай вобласці — радыёстанцыя «Мінская хваля». Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час прадаставяць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі. Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, даты іх правядзення і вядучага вызначаюць тэлерадыёкампаніі. Эфірны час рэзервуецца з разліку не больш як пяць хвілін аднаму кандыдату. Сваю перадвыбарную праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць або ў адной з рэспубліканскіх газет («Звязда», «Рэспубліка»), або ў адпаведнай абласной газеце, або ў раённых, гарадскіх газетах, якія выдаюцца на тэрыторыі іх акругі. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней за 27 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — на 7 лістапада
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/society/view/vystuplenni-kandydatau-u-deputaty-pa-tb-i-radye-pachynajutstsa-u-belarusi-82290-2019/