Падаілі — і адразу здалі. Для гаспадынь Вялікага Сяла праблем са здачай малака не ўзнікае

Сельское хозяйство

ідзе прыёмка малака

Рэдка знойдзецца такі чалавек, які не любіць малако, асабліва пеністы сырадой. Удосталь можна напіцца якаснага, свежага, без розных прымясяў малака, у каго ёсць уласная карова. А калі яшчэ і не адна на падворку, то лішкі прадукцыі гаспадар ахвотна здае дзяржаве. Хоць не просты гэта занятак — даглядаць жывёлу, але ад гэтага можна мець добрыя грошы — значна папоўніць сямейную касу. Я заўважыла, што ў час дойкі кароў у абед, усе гаспадыні ідуць ад статка да дому з пустымі вёдрамі. Аказваецца,  надоенае малако да апошняга літра яны здаюць дзяржаве. Дарэчы, у раёне добра арганізавана работа па закупу лішкаў малака ў насельніцтва. Работу гэту выконваюць прадпрымальнікі.
У пачатку года заключаюцца дамоўленасці малаказдатчыкаў з пакупнікамі малака. Там па пунктах раскладзены ўсе пытанні, якія цікавяць абодва бакі. Таму, дасканала азнаёміўшыся з імі,  як адзін так і другі, імкнуцца выконваць свае абавязкі і, практычна, рознагалосся ў пункту поглядаў не ўзнікае. Вось, напрыклад адзін з абавязкаў: пакупнік павінен весці ўлік закупляемага малака па якасці і тлустасці асобна па кожнай карове малаказдатчыка, адзін раз у дэкаду месяца праводзіць аналіз малака на тлустасць. Менавіта ў такі дзень і засталі мы каля статка кароў насельніцтва вёскі Вялікае Сяло малаказборшчыка. Каля самай дарогі прыпынілася аўтамашына прадпрымальніка Пётра Аляхновіча. Жанчыны падносілі надоеная малако, а яго жонка Ніна тут жа ў пробнік брала малака для аналізу ад кожнай падоенай каровы. Пётр аператыўна выліваў сырадой у ёмістасць. Пару хвілін і малакавоз запоўнены. Малаказборшчык зацікаўлены ў тым, каб прадукцыя не скісала. А гэтага можна дасягнуць, асабліва ў гарачае надвор’е, пры меншых прастоях тэхнікі з прадукцыяй.

Антаніна Уладзіміраўна Казарэвіч.

Прыемна было глядзець, як малаказдатчыца Антаніна Уладзіміраўна Казарэвіч, па два вядры да краёў напоўненыя сырадоем, за адзін раз і не змагла прынесці да аўтамашыны. А ўсё таму, што сям’я Казарэвічаў трымае на падворку пяць кароў і ўвесь абедзенны надой здаюць дзяржаве. Некалькі гаспадароў з вёскі маюць па дзве каровы.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *