
У ААТ “Жвіранка” узялі за правіла без прамаруджвання ўбіраць салому пасля праходу камбайнаў. Для гэтага выкарыстоўваюцца тры рулонныя прэспадборшчыкі. На адным з іх працуе ветэран сельгаспрадпрыемства Мікалай Антонавіч Калінка, які ў гаспадарцы больш за 30 год займаецца гэтай справай. Так што яму дакладна вядомы ўсе сакрэты. Адсюль і выпрацоўка, якая за дзень складае каля ста тон. Улічваючы вагу рулона, а гэта прыблізна 500 кілаграмаў, Мікалай Антонавіч выгружае з бункера рулонніка больш за 200 “шпулек”. А ў асобныя дні, калі спрыяла надвор’е, даводзіў паказчык да 250 рулонаў.

— Добрасумленны механізатар, — так ахарактарызаваў Мікалая Антонавіча галоўны аграном гаспадаркі Анатолій Міхайлавіч Заляціла. — Кантраляваць яго няма патрэбы. Высокую выпрацоўку забяспечваюць яго старанне і прафесіяналізм. Мы ж, як кажуць, выдзяляем яму поле са стужкамі саломы, паліва для трактара і вязальны шпагат. Прастояў па віне Мікалая Антонавіча няма.
Зарулоненая салома без прамаруджвання вывозіцца з палеткаў. Асабліва гэта важна там, дзе падсеяна канюшына. Аператыўнасць дазваляе пазбегнуць з’яўлення вылежак і павысіць напаўненне кожнага гектара кармавога поля, атрыманне высокай ураджайнасці травяністых кармоў.
Эдуард КОРСАК

«Зарулоневаннем саломы на палетках ААТ «Жвіранка» заняты механізатар Мікалай Калінка». Уборкой улиц заняты работники ЖКХ. Продажой товаров — работники РАЙПО…..