Сям’я Кірсанавых з аграгарадка Лужкі

Актуальное

Не так шмат мнагадзетных сем’яў у аграгарадку Лужкі, якія б характарызаваліся толькі са станоўчага боку. У народзе гавораць, што вельмі важна не толькі нарадзіць дзяцей, а і дастойна іх выхаваць. Менавіта такім правілам у жыцці і кіруюцца Міхаіл Ананьевіч і Алена Дзмітрыеўна Кірсанавы. Руплівыя гаспадары апошнім часам пачалі спецыялізавацца на вядзенні падсобнай гаспадаркі. Займаюцца вырошчваннем расады памідораў і капусты. Рэалізуюць яе ўсім жадаючым, некаторую частку высаджваюць на прысядзібным участку. У гаспадарчых пабудовах гадуецца дамашняя жыўнасць, якая таксама патрабуе значных затрат, як матэрыяльных, так і маральных.
Аднак у сям’і ўсё робіцца для таго, каб дзеткі, а гэта дочкі Кацярына, Анастасія і Яўгенія, бралі прыклад з бацькоў, раслі працавітымі, шчырымі, добра вучыліся. Усё гэта прыносіць станоўчыя вынікі. Дырэктар Лужкаўскай СШ Л. В. Гараніна ў час гутаркі станоўча ахарактарызавала дзяўчынак, падкрэсліла, што і школьную праграму засвойваюць паспяхова, і на прышкольным участку не лянуюцца.
Сям’я Кірсанавых не замыкаецца толькі на гаспадарскіх справах. Нядаўна прымала ўдзел у раённым конкурсе мнагадзетных сем’яў, дзе заняла другое месца. Так трыма    йце і надалей, Кірсанавы!
Эдуард КОРСАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *