Калектыў рэдакцыі раённай газеты «Кліч Радзімы» павіншаваў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч

Актуальное

12

Паважаныя сябры!

Віншую калектыў рэдакцыі з 75-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

Ваша выданне, якое ўбачыла свет у год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, мае слаўную гісторыю, традыцыі, свой стыль.

У цяжкі пасляваенны час газета называлася «Сялянскай праўдай», затым — «Калгасным шляхам». На яе старонках заўседы ўзнімаліся асвятляліся і найбольш вострыя праблемы і актуальныя тэмы, што хвалююць жыхароў Шаркаўшчыны.

Сёння «Кліч Радзімы» — крыніца актуальных навін і каментарыяў, рэпартажаў пра самыя важныя падзеі раёна, вобласці, краіны. Выданне займае актыўную пазіцыю ў пытаннях асвятлення жыцця грамадства, захоўваючы беражлівыя адносіны да слова, уменне разглядзець у штодзеннай інфармацыі імклівы рух жыцця.

Асаблівае значэнне мае сацыяльная накіраванасць вашых матэрыялаў. Праблемы эканомікі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, адукацыі, аховы здароўя, патрыятычнага выхавання, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, беражлівых адносін да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да роднага краю, з павагай да землякоў.

Працавітасць і прафесіяналізм супрацоўнікаў даюць магчымасць займаць выданню значнае месца ў інфармацыйнай прасторы Віцебшчыны.

Дзякуй вам за нястомную працу, за праўдзівае і своечасовае асвятленне жыцця рэгіёну, суайчыннікаў. Упэўнены, што і надалей вы будзеце разам ісці ў нагу з часам, застаючыся патрыётамі нашай Айчыны, сваёй малой радзімы.

Жадаю вам новых выдатных творчых дасягненняў, добрага здароўя, дабрабыту, адданасці чытачоў.

Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ,

міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

5 снежня 2019 года.