“Чалавек года Шаркаўшчыны”

Актуальное

920-Копировать

Што такое 80 гадоў для раёна? Гэта цэлае жыццё, поўнае падзей, здзяйсненняў, надзей, дасягненняў. Вялікі шлях, прайшоўшы які кожны хацеў бы пакінуць след у памяці людзей.

Сёння раённая газета ўзгадае першых лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”. Ганаровае званне было зацверджана рашэннем раённага выканаўчага камітэта ў 2013 годзе, яно і па сённяшні дзень прысвойваецца лепшым прадстаўнікам розных сфер дзейнасці ў 11 намінацыях. Па выніках работы за 2012 год гэтага звання былі ўдастоены 15 шаркаўчан.

У намінацыі “сельская гаспадарка” адзначаны трактарыст-машыніст КУВСП “Гарадзец” Анатолій Георгіевіч Ермаловіч, трактарыст-машыніст КУВСП імя Маркава Дзмітрый Іосіфавіч Качан, трактарыст-машыніст ААТ “Даватарскі” Пётр Міхайлавіч Чарняўскі, аператар машыннага даення ААТ “Даватарскі” Ніна Мілецьеўна Лубянцова. Жылоўшчык мяса філіяла “Шаркаўшчынскі кансервава-агароднінасушыльны завод ПУП “Полацкая ўніверсальная база” Ефрасіння Уладзіміраўна Хахолка стала лаўрэатам звання ў намінацыі “прамысловасць”. Машыніст аўтакрана філіяла Шаркаўшчынскае ДРБУ № 131 Мікалай Васільевіч Клопаў і вадзіцель пагрузчыка УКП ЖКГ Святаслаў Станіслававіч Паўловіч — у намінацыі “будаўніцтва і жыллёва-камунальная гаспадарка”. Майстар Шаркашчынскага РЭС філіяла “Глыбоцкія электрычныя сеткі” РУП “Віцебскэнерга” Аляксей Віктаравіч Свяцкі — у намінацыі “транспарт, энергетыка, сувязь і лясная гаспадарка”. Званне лаўрэата ў намінацыі “бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі” прысвоена прадаўцу магазіна № 133 в. Іёды Шаркаўшчынскага райспажыўтаварыства Алене Пятроўне Матрунёнак. У намінацыі “адукацыя” — дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі “Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна” Ларысе Віктараўне Гаранінай. У намінацыі “ахова здароўя” — старшай медыцынскай сястры паліклінічнага аддзялення УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” Веры Іванаўне Сіняўскай. Мастацкі кіраўнік раённага Дома культуры Вера Мефодзьеўна Шуман стала лаўрэатам звання ў намінацыі “культура і мастацтва, фізічная культура, спорт і турызм”. Намеснік дырэктара ВГУП “Камплект-М” Вячаслаў Міхайлавіч Кожан — у намінацыі “малы і сярэдні бізнес”. Начальнік сектара касавай работы РЦК № 4 г. п. Шаркаўчына аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Глыбокае Валянціне Антонаўне Кожан — у намінацыі “праваахоўная, фінансавая і банкаўская дзейнасць, мясцовае кіраванне і самакіраванне”. Званне лаўрэата “Чалавек года Шаркаўшчыны-2013” у намінацыі “моладзь” прысвоена трактарысту-машыністу ААТ “Дваватарскі” Дзмітрыю Арсаноф’евічу Ліпскаму.

У такія юбілейныя дні па-асабліваму адчуваецца непарыўная сувязь часоў, пераемнасць выдатных традыцый мінулага, што ствараліся гадамі.

Алена АНАНІЧ.