Многія пакаленні шаркаўчан працавалі на карысць роднага раёна

Актуальное

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сярод шматлікіх грамадскіх аб’яднанняў, якія існуюць у раёне, сваю актыўную дзейнасць ужо больш трыццаці год вядзе Шаркаўшчынская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

12 сакавіка 1987 года адбылася першая арганізацыйная канферэнцыя, на якой старшынёй арганізацыі выбралі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Лук’янавіча Танканога, сакратаром стала Ірына Аляксандраўна Аношка. У розныя гады аб’яднанне ўзначальвалі Пётр Макаравіч Баранаў, Антон Войцавіч Ружа, Валяр’ян Уладзіміравіч Грыневіч, Уладзімір Пятровіч Слабовіч. Актывістамі ветэранскага руху, у першую чаргу, былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Гэта Мікалай Аляксандравіч Качан, Леанід Іванавіч Сяткоўскі, Пётр Рыгоравіч Ардынскі, Іван Сямёнавіч Шчарбакоў, Сяргей Канстанцінавіч Буйка, Фёдар Іванавіч Накоўнікаў. На жаль іх няма ўжо ў жывых.

Сёння актыўную грамадзянскую пазіцыю ў справе патрыятычнага выхавання моладзі праяўляюць старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Сярод іх трэба вылучыць Радзівона Іларыёнавіча Шпяца, Яўгенія Фаміча Кандраценку, Ядзвігу Баляславаўну Чарвінскую, Мікалая Афанасьевіча Падобу, Леаніду Аляксандраўну Грыцкевіч і іншых. Дапамагаюць ім Мікалай Васільевіч Косар, Лідзія Іванаўна Шаблоўская, Вадзім Андрэевіч Мядзелец, Алег Вячаслававіч Ліпскі, Уладзімір Якаўлевіч Мілянцей. Гэтыя людзі праводзяць пастаянную работу па паляпшэнні жыцця, быту і адпачынку ветэранаў, з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў раённага маштабу.

Раенны савет ветэранаў арганізаўвае для пажылых людзей не толькі культурна-масавыя мерапрыемствы, вечары адпачынку, сустрэчы з моладдзю, але і экскурсійныя паездкі па Шаркаўшчынскім раёне, у суседнія гарады, з мэтай азнаямлення з гістарычнымі мясцінамі, работай сучасных прадпрыемстваў, сустрэч з творчымі людзьмі.

Ад імя ветэранскай арганізацыі віншую ўсіх шаркаўчан з 80-годдзем утварэння нашага раёна. Цвёрда ўпэўнена, што наш рэгіён будзе развівацца, павышацца сацыяльна-эканамічныя паказчыкі, узровень жыцця і дабрабыт нашых грамадзян.

Г. ФІЛАТАВА,

старшыня раённага савета ветэранаў.