Вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за снежань

Сельское хозяйство

Без названия (1)

Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за снежань.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Людмілы Хаданёнак з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 498 кілаграмаў малака. Другое месца ў Марыны Бука з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 405 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Святланы Странчэўскай з МТФ “Радзюкі” КУВСП імя Маркава, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 349 кілаграмаў малака.

Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Наталлі Лонскай з фермы “Зябліны” ААТ “Буеўшчына”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 726 грамаў. Другое месца ў Ігара Няверчыка і Аляксандра Дзям’янава з комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 659 грамаў. Трэцяе месца ў Раісы Буткевіч з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 510 грамаў.

Сяргей Райчонак.