Выстава фотаработ «Ты не адзін у лесе» адкрылася ў Велікасельскай ДС-СШ. Цікавы арт-праект фотамастачкі Людмілы Ліхаманавай прысвечаны прыгажосці лесу

Актуальное Молодежь

IMG_3354 (Копировать)У мінулым годзе ў аб’яднанні “Выставачныя залы Масквы” адбылося адкрыццё выставы “Ты не адзін у лесе”. Унікальны вобразны свет мастацкіх фотаздымкаў прадставіла фотадызайнер і біёлаг  Людміла Ліхаманава. Таленавітая экамастачка закончыла Нью-Ёркскі  інстытут фатаграфіі, з’яўляецца членам Міжнароднага Саюза мастакоў, удзельніцай        шматлікіх фотавыстаў у Расіі і за яе межамі.

У сярэдзіне студзеня  выстава фотаработ “Ты не адзін у лесе”  адкрылася ў Велікасельскай ДС-СШ, дзе надзычай цікавыя фотаработы Людмілы Ліхаманавай ў сваёй школьнай АРТ-галерэі разам з педагогамі прадстаўляюць мясцовыя дзеці.

-Погляд мастака часта спыняецца на тым, дзе звычайныя людзе не заўважаюць нічога адметнага: выпадковая сонечная пляма на ствале і лісцях, фактурная караабо  пакрыты мохам ствол дрэва здольныя прабудзіць цэлую чараду думак, пачуццяў, асацыяцый, вобразных уяўленняў,-адзначылі падчас адкрыцця выставы вучні Велікасельскай ДС-СШ. — Выстава фотаработ Людмілы Ліхаманавай  — запрашэнне на незвычайную прагулку ў лес,  каб прадэманстраваць, як многа дзівосных вобразаў можа падарыць нам прырода. На здымках – адлюстраванні таго,што  нарадзілася ў рэльефе кары дрэў. І ў асноўным гэта лікі – адны прыгожыя, казачна добрыя, іншыя не прывабныя, дэманічныя.  Вобразы не ўяўляемыя, а ўбачаныя фатографам пры пэўнай гульні свету і цені, у розны час сутак, пры сонечным надвор’і і ў непагадзь.

Нам зараз можа  паказацца дзіўным, што ў славян вырубка дрэў з’яўлялася грахом. Дрэвы паважалі самі па сабе, асаблівай павагай карысталіся вельмі старыя дрэвы. З прыняццем хрысціянства гэта адышло, але ўшаноўванне некаторых відаў дрэў засталося:напрыклад, рабіна абараняе людзей ад хвароб і пажараў, абярэгі з асіны засцерагаюць чалавекас ад нечысці, бяроза заўсёды з’яўлялася любімым дрэвам на Русі, а асаблівай павагай заўсёды карыстаўся дуб – сімвал магутнасці. Гэта зараз ён – сінонім не надта разумнага чалавека, а ў нашых продкаў гэта велічнае дрэва  сімвалізавала  моцнага і непераможнага воіна.

Даведацца шмат цікавых фактаў пра загадкавы лес і яго таямніцы вы можаце, калі наведаеце выставу фотаработ “Ты не адзін у лесе”, што да пачатку лютага будзе прадстаўлена ў школьнай АРТ-галерэі Велікасельскай ДС-СШ. Убачыць  цікавую фотавыставу могуць як дарослыя, так і дзеці. Тэлефон для даведак: 3-63-46 .

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.