
У 18 гадзінаў у маладзёжным спартыўна-аздараўляльным цэнтры «Атлант» на базе ДБУ-26 спартыўнае жыццё ідзе на поўную. Тут збіраюцца маладыя людзі, якіх аб’ядноўвае любоў да спорту, імкненне падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме. Хтосьці з хлопцаў, апрануўшы пальчаткі, адпрацоўвае навыкі баявых адзінаборстваў у

спарынгах, хтосьці займаецца ў трэнажорнай зале з сучаснымі трэнажорамі. Сярод пастаянных наведвальнікаў Вадзім Рылаў, Віктар Барыла, Артур Лаўрыновіч, Андрэй Каштальян, Яўген Цярэшка, Юрый Каробачкін, Павел Талапіла. Гэта прадстаўнікі працоўнай моладзі, студэнты. Увогуле, дзверы зала адкрыты для ўсіх маладых шаркаўчан. Адным з ідэйных лідараў з’яўляецца Вадзім Рылаў, майстар спорта па таэквандо і рукапашным боі. «Заняткі спортам надаюць чалавеку ўпэўненасці ў сабе, прывучаюць да самадысцыпліны, — гаворыць ён. — Ну і канешне, гэта здароўе. Заняткі спортам несумяшчальныя са шкоднымі звычкамі. У нас практычна ніхто не курыць.» Вадзім пачынаў заняткі таэквандо ў Ігара Афанасьевіча Іванова, навыкі рукапашнага бою спасцігаў самастойна падчас вучобы ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС. Цяпер выступае ў ролі трэнера па рукапашных адзінаборстваў для ўсіх хлопцаў.

Яшчэ адзін пастаянны наведвальнік Андрэй Каштальян вучыцца ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, вось ужо два гады займаецца гіравым спортам, мае 1-ы разрад у вагавай катэгорыі да 75 кілаграм, выступае за ўніверсітэцкую каманду. У хуткім часе, упэўнены, яму скарыцца КМС.
Сярод любімых відаў баявых відаў Віктара Барылы кікбоксінг. «Падчас нашых заняткаў мы робім акцэнт на адзінаборствы, — расказвае ён. — А заняткі на трэнажорах дапамагаюць падтрымліваць форму. Хачу

заўважыць, што мы надаем увагу не толькі фізічнаму развіццю, але і духоўнаму. Важнымі для нас з’яўляюцца хрысціянскія, патрыятычныя каштоўнасці. Мы часта праводзім размовы на гэтыя тэмы. Лічу, што для паўнавартаснага развіцця асобы фізічнае і духоўнае павінна ісці разам».
З Віктарам цяжка не пагадзіцца, яшчэ нашы продкі сцвярджалі, што ў здаровым целе здаровы дух. Хлопцы сваім прыкладам толькі пацвярджаюць гэту даўнюю ісціну. У сацыяльнай сетцы «У Кантакце» хлопцы стварылі групу «Спас». Той, хто жадае далучыцца, можа выходзіць на іх праз яе. Таксама можна прыходзіць на трэніроўкі, якія адбываюцца практычна пасля заканчэння кожнага працоўнага дня. Пачынаюцца яны прыкладна ў 18.00, працягваюцца дзве-дзве з паловай гадзіны. Новым людзям тут будуць толькі рады. Атмасфера пануе таварыская, усе роўныя, кожны дзеліцца сваім вопытам, падказвае адзін аднаму, дзесьці разам пажартуюць пасмяюцца. Хлопцы выказваюць падзяку інструктару-метадысту па спартыўнай рабоце ДБУ-26 Сяргею Буйка за тое, што прадастаўляе магчымасць трэніравацца ў цэнтры, пры неабходнасці падтрымлівае, падказвае. Трэба сказаць, што маладыя людзі не абмяжоўваюцца заняткамі ў трэнажорным зале, ходзяць на стадыён, на пляж, нядаўна ездзілі разам ў Глыбокае, каб паўдзельнічаць у спаборніцтвах па пэйнтболе.
Андрэй БУРЭЦ




ды бясплатныя заняткі па-мойму. Проста прыйдзіце у спартыўную залу вечарам ці вось адрас іх групы ў кантакце http://vk.com/club39925826
а эти занятия платные? к кому обращаться чтобы туда записаться?