Сяргей Даргель, Вольга Лакотка, Антаніна Маркелава і Ларыса Струй — у ліку лепшых жывёлаводаў ААТ «Буеўшчына»

Прафсаюзы Сельское хозяйство

Жывёлаводы ААТ "Буеўшчына": Сяргей Даргель, Вольга Лакотка і Антаніна Маркелава
Жывёлаводы ААТ «Буеўшчына»: Сяргей Даргель, Вольга Лакотка і Антаніна Маркелава

Працягам акцыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу “Наш жывёлавод” стала наведванне ААТ “Буеўшчына” і ўзнагароджванне лепшых работнікаў сельгаспрадпрыемства, занятых у гэтай галіне.

Сярод перадавых жывёлаводаў гаспадаркі лепшымі з’яўляюцца аператары машыннага даення МТФ “Буеўшчына” Вольга Лакотка і МТК “Варонка” Ларыса Струй, а таксама аператары па вырошчавнні буйной рагатай жывёлы фермы “Падобы” Антаніна Маркелава і фермы “Шыці” Сяргей Даргель.

Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская ўручыла перадавым жывёлаводам грашовыя прэміі, выказала словы ўдзячнасці за добрасумленную працу і старанныя адносіны да даручанай работы.

Сяргей РАЙЧОНАК.