Заўтра, 21 лютага, сваё прафесійнае свята будуць адзначаць работнікі аддзела землеўпарадкавання Шаркаўшчынскага райвыканкама

Актуальное Общество

IMG_8391 (Копировать)Штогод 21 лютага прафесійнае свята адзначаюць работнікі землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы. Якія пытанні ўдалося вырашыць спецыялістам аддзела  землеупарадкавання Шаркаўшчынскага райвыканкама  ў мінулым годзе і якія задачы пастаўлены перад калектывам на год бягучы, расказаў начальнік структуры Андрэй Пятровіч Шынкевіч.

Андрэй Пятровіч, чым займаюцца работнікі аддзела землеупарадкавання райвыканкама?

— Спецыялісты нашага аддзела ажыццяўляюць кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель, выяўляюць невыкарыстоўваемыя або нерацыянальна выкарыстоўваемыя землі і ўносяць на разгляд райвыканкама прапановы аб далейшым іх пераразмеркаванні. Таксама разглядаюць матэрыялы аб прадастаўленні ўчасткаў пад індывідуальнае будаўніцтва, працуюць са зваротамі грамадзян, якія тычацца пытанняў зямельнага заканадаўства, вырашаюць шэраг іншых важных і актуальных пытанняў.

Так, у 2019 годзе было пераразмеркавана 20 гектараў пустуючых і невыкарыстоўваемых па мэтавым назначэнні  зямельных участкаў грамадзян. Праведзены 4  аукцыёны па продажы зямельных  участкаў на права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка.

У лістападзе мінулага года праведзены аукцыён па продажы зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць  у вёсцы Буды Германавіцкага сельсавета для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома, цана продажу склала 2100 беларускіх рублёў.

У 2019 годзе ўключаны ў гаспадарчы абарот  невыкарыстоўваемыя землі агульнай плошчай 172 гектары. Сельскагаспадарчымі арганізацыямі далучаны землі грамадзян агульнай плошчай 33 гектары.

Праведзена рэкультывацыя ўнутрыгаспадарчага кар’ера “Забор’е” у ААТ “Жвіранка”. УП “Шаркаўшчынскае ПМС” правяло рэканструкцыю меліярацыйнай сістэмы  “Шлях Леніна” ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Даватарскі” на плошчы 200 гектараў.

У ліпені-жніўні мінулага года аддзелам землеўпарадкавання райвыканкама абследаваны тэрыторыі  малочна-таварных фермаў сельскагаспадарчых арганізацый раёна, дзе было выяўлена, што не ў поўным аб’ёме праведзена работы па ўключэнні ў сельскагаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых земляў, а таксама па абкошванні прылеглых тэрыторый. За непрыняцце мераў па выкарыстанні і ахове зямельных участкаў на  адказных асоб, замацаваных за малочна-таварнымі фермамі, накіраваны 31 інфармацыйны ліст аб устараненні парушэнняў, вынесена 8 пастаноў аб налажэнні адміністрацыйнага спагнання. Праведзены мерапрыемствы па навядзенні парадку ўздоўж аўтамабільных дарог рэспубліканскага значэння Р-3 Лагойск-Зембін_Глыбокае-мяжа Латвійскай Рэспублікі  (Урбаны) і на аўтадарозе Р-18 мяжа Расійскай Федэрацыі (Кастрова)-Верхнядзвінск – Шаркаўшчына —  Каз’яны.

Меліярацыйныя каналы былі абкошаны на плошчы працягласцю 680 кіламетраў.

-Скажыце, калі ласка, некалькі слоў пра ваш калектыў.

Калі спецыялісты — прафесіяналы, можна паспяхова спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі, — упэўнены Андрэй Пятровіч Шынкевіч, начальнік аддзела. — Безумоўна, работы ў нас заўсёды шмат. А калектыў наш, хоць і невялікі, даволі малады, невялікі і дружны — у яго складзе на сённяшні дзень працуюць 3 супрацоўнікі. Ўсе маюць вялікі досвед працы ў галіне, валодаюць неабходнымі ведамі і  прафесіяналізмам.  Асабіста я землеупарадкавальную службу райвыканкама ўзначальваю з 2016 года, у названай арганізацыі працую з 2007-га. На працягу 5 гадоў галоўным спецыялістам службы з’яўляецца  Яўген Анатольевіч Сцяпанаў. Яго калега Дзмітрый Уладзіміравіч Лялека на пасадзе галоўнага спецыяліста   працуе нядаўна, з кастрычніка мінулага года.

Напярэдадні прафесійнага свята хачу падзякаваць усім супрацоўнікам нашага аддзела  за сумленныя, адказныя і зацікаўленыя адносіны да справы, кампетэнтную і ўважлівую работу ва ўсіх накірунках нашай дзейнасці. Асаблівыя словы ўдзячнасці —нашым  ветэранам. Усе яны  за перыяд сваёй працы ў нашым калектыве шмат зрабілі для таго, каб зямля на тэрыторыі Шаркаўшчынскага  раёна выкарыстоўвалася як мага больш эфектыўна. Хачу пажадаць усім прадстаўнікам нашай службы моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах. А яшчэ — берагчы зямлю і яе багацці, бо ў ёй аснова нашага дабрабыту. Па прынцыпе гаспадарчага падыходу да зямлі мы будзем працаваць і далей.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.