Дырэктару мастацка-этнаграфічнага музея імя Я. Драздовіча Людміле Навіцкай уручана Падзяка старшыні Віцебскага аблвыканкама

Актуальное

вішні 092 (Копировать)20 лютага падчас пасяджэння выніковай калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, якая прайшла ў Лепелі, была адзначана праца шматлікіх работнікаў устаноў культуры вобласці па выніках 2019 года. Сярод узнагароджаных — дырэктар мастацка-этнаграфічнага музея імя Я. Драздовіча Людміла Казіміраўна Навіцкая.
Намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Пятровіч Пенін ва ўрачыстай атмасферы ўручыў ёй Падзяку кіраўніка вобласці Мікалая Мікалаевіча Шарснёва за развіццё музейнай справы, значны ўклад у захаванне культурных каштоўнасцей і папулярызацыю гістарычнай спадчыны беларускага мастака Язэпа Драздовіча.
Віншуем Людмілу Казіміраўну з заслужанай узнагародай і жадаем ёй далейшай плённай працы на ніве культуры Шаркаўшчынскага раёна!
Сяргей РАЙЧОНАК.