Перадавікі пасяўной кампаніі па стане на 6 красавіка

Актуальное Сельское хозяйство

234

Па стане на 6 красавіка пераможцамі раённага спаборніцтва на вясенне-палявых работах прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты “Кліч Радзімы”:
Фёдараў Валерый Вячаслававіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На трактары “Кіравец” К-744 з сеялкай “Амазон” пасеяў 250 гектараў.
Крышталевіч Алег Дзмітрыевіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На трактары “Беларус-3022” з АПП-6А пасеяў 199 гектараў.
Каснікоўскі Аляксандр Анатольевіч — механізатар КУВСП “Гарадзец”. На трактары “Беларус-1221” з СПУ-6 пасеяў 171 гектар.
Лаўрыновіч Віктар Сяргеевіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам “Кёрлінг” падрыхтаваў 372 гектары.
Відун Святаслаў Віктаравіч — механізатар КУВСП імя Маркава. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам “Лемкен 7+3” падрыхтаваў 259 гектараў.
Мітчанкаў Міхаіл Георгіевіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам “Кёрлінг” падрыхтаваў 232 гектары.
Шамровіч Дзмітрый Дзмітрыевіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На агрэгаце “Дзвіна” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 355 гектараў.
Свідэрскі Віктар Тамашавіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На трактары “Беларус-82” унёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 313 гектараў.