Ход вясенне-палявых работ у ААТ «Княж»

Актуальное Сельское хозяйство

IMG_9668 (Копировать)Вясенне-палявыя работы ў сельгаспрадпрыемствах раёна з кожным днём набіраюць абароты. Па стане на 9 красавіка у гаспадарках яравыя зерневыя пасеяны на плошчы гектараў, што складае працэнтаў ад планавага задання. Паралельна ідзе ўзворванне, унясенне мінеральных удабрэнняў, пакормка азімых культур. 7 красавіка мы наведалі ААТ “Княж” і пацікавіліся ходам пасяўной.
З дырэктарам гаспадаркі Уладзімірам Буда мы сустрэліся на полі каля вёскі Каралева, дзе механізатары заканчвалі сяўбу.
— Бачыце, якія клубы пылу ўзнімаюцца за трактарамі? — папрасіў звярнуць нашу ўвагу Уладзімір Пятровіч. — Вільгаці амаль няма ў глебе, таму спяшаемся з сяўбой. Сёння на гэтым 60-гектарным полі заканчваем сеяць півавараны ячмень.
У гаспадарцы трэба пасеяць зерневыя на плошчы 713 гектараў. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства ўпэўнены, што з такімі аб’ёмамі справяцца ў самыя аптымальныя тэрміны. Дадаткова ў “Княжы” будзе пасеяна кукуруза на 150 гектарах, а яравы рапс сёлета тут зойме плошчу ў 240 га.
— Механізатарў у нас хапае, тэхнікі таксама, — працягвае Уладзімір Пятровіч. — Ні адзін трактар не стаіць з-за адсутнасці запасных частак або паліва. Усе патрэбныя расходныя матэрыялы і ГЗМ у гаспадарцы заўсёды ёсць у наяўнасці. Сяўбу вядуць два механізаваныя звяны. Два энерганасычаныя трактары “Кіравец” К-701 і “Беларус-3022” у счэпе з чызелямі вядуць падрыхтоўку і прасушку глебы, дзве адзінкі “Беларус-82” задзейнічаны на баранаванні. Сяўба вядзецца сеялкамі “Лемкен”, іх у нас дзве, а таксама адной сеялкай СЗТ-5,4.
Будзем спадзявацца, што надвор’е нам паспрыяе і восенню гаспадарка атрымае багаты ўраджай зерневых культур. Пасля зімоўкі ў добрым стане знаходзіцца азімая пшаніца, якую мы падкармілі КАСам, спадзяёмся, што і азімы рапс таксама вырасце выдатны.
Пасля гутаркі з дырэктарам мы на хвіліну прыпынілі сеяльшчыкаў Барыса Гушчынскага і Івана Грыгорьева, каб зрабіць фотаздымак працавітых хлебаробаў, падзякаваць за іх працу. Абодва механізатары ўжо не адзін год у пары займаюцца сяўбой. І ў Барыса, і ў Івана аднолькавая тэхніка — “Беларус-1221” і трохметровыя сеялкі “Лемкен”. Справу сваю мужчыны ведаюць выдатна, таму і стараюцца сумленна працаваць.
— За светлавы дзень засяваем прыкладна па 15-17 гектараў, — сказалі нам механізатары. — Тэхніка працуе спраўна, паліва хапае. Яшчэ і вельмі смачныя абеды прывозяць нам у поле. Менавіта цяпер, пасля зімовага перапынку, з’явілася магчымасць атрымаць добрыя заробкі. Вось гэта і з’яўляецца адным са стымулаў нашай сумленнай працы.
Сяргей РАЙЧОНАК.