Гэтыя словы — асабістым спосабам, патрымліваюць нас у гэтыя дні, бо мы перажывалі моманты ў часе Вялікага посту разам з Езусам, яго прыняцця волі Айца для збаўлення кожнага чалавека.
Гэтай надзеяй жывём і мы, не можа быць страху ні перад чым, бо з намі ёсць Хрыстус. А так сама ў гэтым годзе больш зразумеем на колькі нам патрэбны Касцёл у нашым рытме жыцця.
Патрабуем жывога Хрыста, у сям’і, у суседстве, паміж роднымі і блізкімі.
Дух наш павінен быць ахвочы на ласкі Божыя, не гледзячы ні на што няхай вашае жыццё асветліць пераможнае святло Хрыста, ранак які мы сустрэнем. Езус уваскрос за ўсіх хто церпіць і знаходзіцца ў смутку, хто шукае праўды, справядлівасці, дабрыні і любові.
Няхай вас заўжды ахінае Ягоная Ласка.
Ян ПУГАЧОЎ,
ксёндз-дэкан Шаркаўшчынскага дэканату.