Перадавікі пасяўной кампаніі па стане на 23 красавіка

Актуальное Сельское хозяйство

234

Па стане на 23 красавіка пераможцамі раённага спаборніцтва на вясенне-палявых работах прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты “Кліч Радзімы”:

 

Фёдараў Валерый Вячаслававіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На трактары “Кіравец” К-744 з сеялкай “Амазон” пасеяў 1244 гектары.

Крышталевіч Алег Дзмітрыевіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На трактары “Беларус-3022” з АПП-6А пасеяў 561 гектар.

Каснікоўскі Аляксандр Анатольевіч — механізатар КУВСП “Гарадзец”. На трактары “Беларус-1221” з СПУ-6 пасеяў 509 гектараў.

Хаданёнак Сяргей Віктаравіч — механізатар ААТ “Княж”. На трактары “Беларус-1025” з сеялкай СЗТ-5,4 пасеяў 265 гектараў.

Руткоўскі Канстанцін Аляксандравіч — механізатар КУВСП імя Маркава. На трактары “Беларус-3022” з АПП-6А пасеяў 256 гектараў.

Красоўскі Васілій Казіміравіч — механізатар ААТ “Ельня-Агра”. На трактары “Беларус-1025” з сеялкай СЗТН-4 пасеяў 230 гектараў.

 

Лаўрыновіч Віктар Сяргеевіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам “Кёрлінг” падрыхтаваў 1348 гектараў.

Максімаў Яўгеній Віктаравіч — механізатар ААТ “Даватарскі”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам КШП-10 падрыхтаваў 732 гектары.

Мітчанкаў Міхаіл Генадзьевіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам “Кёрлінг” падрыхтаваў 683 гектары.

Руткоўскі Аляксандр Альфрэдавіч — механізатар КУВСП імя Маркава. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам “Кёрлінг” падрыхтаваў 618 гектараў.

Падоба Уладзімір Спірыдонавіч — механізатар ААТ “Буеўшчына”. На трактары “Беларус-3022” з культыватарам КЧ-7,2 падрыхтаваў 563 гектары.

Урублеўскі Юрый Часлававіч — механізатар КУВСП “Гарадзец”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам КСТ-6 падрыхтаваў 548 гектараў.

Драбовіч Аляксандр Казіміравіч — механізатар ААТ “Даватарскі”. На трактары “Беларус-3522” з культыватарам КЧ-6,9 падрыхтаваў 534 гектары.

 

Шамровіч Дзмітрый Дзмітрыевіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На агрэгаце “Дзвіна” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 1173 гектары.

Бука Раман Мар’янавіч — механізатар КУВСП імя Маркава. На агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 1077 гектараў.

Гаўрылаў Уладзімір Уладзіміравіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 995 гектараў.

Якімовіч Васілій Мікалаевіч — механізатар ААТ “Ельня-Агра”. На агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 683 гектары.